Аўдотка
| Аўдотка | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Сеўцападобныя |
| Сямейства | Аўдоткавыя |
| Род | Burhinus |
| Від | Аўдотка |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Burhinus oedicnemus | |
| Арэал | |
Аўдотка (па-лацінску: Burhinus oedicnemus) — птушка сямейства аўдоткавыя. Адзіны прадстаўнік роду і сямейства ў фаўне Беларусі.
Зьмест |
Зьнешні выгляд [рэдагаваць]
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Птушка дасягае ў даўжыню 45 см, размах крылаў — 80 см, даўжыня крыла — 25 см, хваста — 13 см. Маса да 370-450 г. Апярэньне верхніх частак цела такога ж колеру як у жаўрукоў; пёры іржава-шэрыя з чорна-бурымі палосамі; ніжні бок цела жаўтлява-белы; махавыя і рулявыя пёры — чорныя. Дзюба кароткая, вочы жоўтыя вялікія ў сувязі са змрокавым спосабам жыцьця. На нагах па 3 пальцы. Дзякуючы афарбоўцы можа добра маскіравацца. Голас — звонкі «Тар-ці … Тар-ці-ці-ліі».
Месцы пражываньня [рэдагаваць]
Радзіма гэтых птушак - Паўднёвая Эўропа, Паўночная Афрыка і Цэнтральная Азія. У Беларусі заходзіць пэрыфэрыйная паўночная частка арэала. Дадзеная птушка як правіла жыве ў стэпах і пустэльнях, птушка не чародная, аддае перавагу адзіноце. Актыўная ноччу, добра бегае і лётае. Насяляе пустынную, стэпавую і лесастэпавай зоны.
Харчаваньне [рэдагаваць]
Гэта драпежная птушка, аснову яе рацыёну скаладаюць казуркі, сьлімакі, жабы, яшчаркі, мышы, і, магчыма, яйкі іншых птушак.
Размнажэньне [рэдагаваць]
Пачынаецца ў красавіку, гняздо будуецца ў зямлі, як правіла самка адкладае 2—3 яйкі, якія па памеры можна параўнаць з курыным. Наседжваньне каля 26 сутак. Птушаняты пачынаюць лётаць ва ўзросьце каля 40 сутак.
Ахова [рэдагаваць]
Вельмі рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай зьнішчэньня. У 1950 годзе назіралася ў Шчучынскім і Ваўкавыскім раёнах, у 1956 г. — у Койданаўскім раёне. Апошнія дзесяцігодзьдзі рэгістравалася толькі ў Брагінскім раёне. Нідзе больш на гнездаваньні ў Беларусі не адзначалася. Сучасная колькасьць віду атаксоўваецца ў 1-10 пар, што складае менш за 1% ад усёй эўрапэйскай папуляцыі. З 1981 занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама занесена ў Чырвоныя кнігі Польшчы, Расеі, Украіны.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аўдотка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў