Барыс Савінкаў
| Барыс Савінкаў | |
| Борис Викторович Савинков | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, тэрарыст |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 31 студзеня 1879 |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 7 траўня 1925 |
| Месца сьмерці | |
Бары́с Ві́ктаравіч Савінкаў (па-расейску: Борис Викторович Савинков, літаратурны псэўданім: В. Ропшин) (31 студзеня 1879 — 7 траўня 1925) — знакаміты пісьменьнік і тэрарыст, адзін з лідэраў баявой арганізацыі эсэраў, адказны за забойствы буйных службоўцаў Расейскай імпэрыі ў 1904 і 1905 гадах.
[рэдагаваць] Біяграфія
Пад час польска-савецкае вайны ўзначальваў Расейскі палітычны камітэт, адзін зь кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змаганьня.
У 1920-х гадах разам з С. Булак-Балаховічам ладзіў рэйды ваенных атрадаў у Савецкую Беларусь з тэрыторыі Польшчы.
Арыштаваны 5 жніўня 1924 году пры спробе перайсьці дзяржаўную мяжу Савецкага Саюзу на тэрыторыі Беларусі.
[рэдагаваць] Творчасьць
Свае ўражаньні ад Беларусі, становішча сялянаў і іхныя настроі адлюстраваў у аповесьці «Конь вараны», у якой імкнуўся апраўдаць свой удзел у тэроры.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |