Батары
| Батары | |
| Báthory | |
Герб Батараў
|
|
| Краіна паходжаньня: | Вугоршчына |
| Адгалінаваньне роду: | Ґуткеледы |
| Адгалінаваньні ад роду: | Батары-Шом'ё, Батары-Сімоліны, Батары-Санісьлёфі, Батары-Эчэды |
Батары, таксама Баторыі, Батуры (па-вугорску: Báthory) — вугорскі шляхоцкі род, адгалінаваньне Ґуткеледаў. У Позьнім Сераднявеччы адыгрывалі значную ролю ў Вугорскім каралеўстве, займаючы высокія вайсковыя, адміністратыўныя й касьцёльныя пасады. У раньні Новы час з роду выйшлі шэраг князёў Трансыльваніі й адзін кароль Польшчы й вялікі князь літоўскі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Паходжаньне
Батары былі адгалінаваньнем роду Ґуткелед, заснавальнікамі якога былі браты Ґут і Келед, якія за кіраваньнем Пэтэра Урсэоля (1038—1046) перасялілся ў Вугоршчыну зь Нямеччыны.
Уласна Батары паходзяць ад Андраша Лысага з Ракамэжу, які ў 1250 быў патронам кляштару Сарвар у графстве Сатмар. У 1279 кароль Ласла IV узнагародзіў брата Андраша Ходаша й сыноў Андраша Дзёрдзя (?—1307), Бэнэдэка (?—1321) і Бэрэцка (?—1322) за іхныя вайсковыя заслугі замкам Батар у графстве Сабальч. Батар да таго моманту быў уладаньнем Вайды сына Лянгаша, які ажаніўся са сваячкай Андраша, але не пакінуў нашчадкаў. У 1310 Батар стаў уласнасьцю толькі Бэрэцка пасьля дамоўленасьці таго з пляменьнікам Міхаем і стрыечным братам Відам. Ад таго моманту нашчадкі Брыцыюса пачалі звацца Батары.
[рэдагаваць] Адгалінаваньні
Ад нашчадкаў Бэрэцка пайшоў шэраг галін роду. Найстарэйшая галіна — Батары-Шом'ё — паходзіць ад сына Янаша, графа Сатмару, першынца Бэрэцка, Лясьлё (?—1373). Лясьлё, граф Сабальчу, ажніўся з Ганнай Медзешы ды атрымаў у пасаг замак Шом’ё. Брат Ласлы Дзёрдзь быў заснавальнікам роду Сімолін (пазьней Батары-Сімоліны). Далейшы падзел адбыўся пры праўнуках Лясьлё: Янаш і Іштван сталі заснавальнікамі роду Батары-Санісьлёфі, Міклаш жа працягнуў лінію Батары-Шом’ё.
Малодшая галіна — Батары-Эчэды — паходзіць ад Лёкёша, малодшага сына Бэрэцка. Лёкёш валодаў землямі ў Сатмары, а пасьля атрымаў ад караля Карая Робэрта яшчэ й Эчэд, дзе збудаваў замак Хршэі. Часам гэтая галіна яшчэ называецца Ньірбатар (Новыя Батары).
[рэдагаваць] Герб
Паводле легенды, адзін зь першых прадстаўнікоў роду Ґуткельдаў Вітус выклікаўся забіць цмока, які пасяліўся ў балотах ля замку Эчэд (насамрэч, збудаваны ў 14 стагодзьдзі) і паляваў на мясцовае насельніцтва. Вітус забіў яго трыма ўдарамі свае дзіды й ува ўзнагароды атрымаў Эчэд. Удзячныя людзі празвалі яго Батар (па-вугорску, мужны, паранаўнай — батур, багатыр) і «animus magnanimus». У 1325 сыны Бэрэцка атрымалі герб зьвязаны з гэтай легендай: тры гарызантальныя зубы цмока, які кусае свой жа хвост.
[рэдагаваць] Сучаснасьць
Нешматлікія прадстаўнікі роду сёньня жывуць у Вугоршчыне й Польшчы ды, верагодна, у Нямеччыне й Харватыі. Прозьвішча аднак у іх звычайна зьмененае: замест напісаньня Báthory часам ужываецца Batory (Баторы), Batori ці Batorić (Батарыч).
[рэдагаваць] Радавод
N з роду Ґуткеледаў
- сын
- Міклаш
- Ходаш, узгадваецца ў 1270—1291, заснавальнік роду Сакаі
- Іштван, узгадваецца ў 1310
- Андраш Лысы з Ракамэжу, узгадваецца ў 1250
- Дзёрдзь з Энчэнчу, узгадваецца ў 1276—1307
- Янаш (?—1355/1356), ж. — N Дамахідзі
- Кляра, узгадваецца ў 1370
- Міхай (?—1356/1367)
- Бэнэдэк дэ Санісьлё, узгадваецца ў 1279-1321
- Бэрэцк Батар, узгадваецца ў 1276-1320, ж. - N, д. Маргарда Надабі
- Дзёрдзь з Энчэнчу, узгадваецца ў 1276—1307
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Батары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў