Бон (Францыя)
| Бон | |||||
| Beaune | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XIII стагодзьдзе | ||||
| Дэпартамэнт: | Кот-д’Ор | ||||
| Рэгіён: | Бургундыя | ||||
| Плошча: | 31,3 км² | ||||
| Насельніцтва: | 22 218 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 21200 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°01′00″ пн. ш. 4°50′00″ у. д. / 47.016667° пн. ш. 4.833333° у. д.Каардынаты: 47°01′00″ пн. ш. 4°50′00″ у. д. / 47.016667° пн. ш. 4.833333° у. д. | ||||
|
Бон на мапе Францыі
Бон
|
|||||
| http://beaune.fr/ | |||||
Бон (па-француску: Beaune) — горад ў Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Кот-д’Ор у рэгіёне Бургундыя. Насельніцтва паселішча складае 22 218 чалавек, паводле дадзеных на 2008 год.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад узьнік на месцы паселішча кельтаў, якія прыйшлі сюды з усходу ў V стагодзьдзі да н. э. Яны назвалі горад «Бэлена» (франц. Belena) у гонар ушанаванай імі багіні бягучай вады Бэлёны (франц. Belonos).
Юліюс Цэзар, заваяваўшы Галію прынёс сюды ўвесь пантэон рымскіх багоў, у тым ліку і Апалёна, імя якога было сугучна назьве горада. Пазьней жаўнеры раскватараванага тут VIII легіёна «Augusta» распаўсюджвалі тут культ бога Мітры, які, аднак, не ўтрымаўся. У IV стагодзьдзі сьвяты Мартын прынёс сюды хрысьціянства. Разбураныя ўмацаваньні горада, былі адноўлены «на месцы паганскай сьвятыні».
У V стагодзьдзі па замёрзлым Райне сюды прыйшло германскае племя бургундаў, якія далі мясцовасьці сучасную назву. Іхняя прынцэса Клятыльда выйшла замуж за правадыра франкаў Хлёдвіга I з роду Мэравінгаў, які прыняў хрысьціянства. У VIII стагодзьдзі месца спазнала кароткачасовае нашэсьце арабаў. Бон быў галоўным горадам Бургундыі пакуль ейнай сталіцай ня стаў горад Дыжон.
Славутасьці [рэдагаваць]
Зь Сярэднявечча тут захавалася гарадзкая сьцяна даўжынёй каля 2 км, а таксама шматлікія пабудовы XV—XVI стагодзьдзяў. Будаўніцтва царквы было распачата ў 1120 годзе, і пасьля пабудовы яна лічылася «дачкой Клюні». Затым ёй быў нададзена аблічча, уласьцівае будынкам эпохі бургундзкага рамантызму. У галоўным алтары знаходзяцца дываны з поўсьці й шоўку з выявай сцэнаў з жыцьця Дзевы Марыі. У былым палацы герцагаў Бургундыі зараз разьмяшчаецца вінны музэй. Але галоўнай славутасьцю гораду зьяўляецца былы шпіталь, пабудаваны ў 1443—1457 гадох.
Галерэя [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бон (Францыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |