Браво

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бра́во (па-беларуску: Брава) - папулярны расейскі гурт, які зьявіўся ў Маскве ў 1983 годзе. Нязьменны кіраўнік гурту, гітарыст і аўтар большасьці песень - Яўген Хаўтан (па-расейску: Евгений Хавтан). Гурт запісаў дзесяць альбомаў. "Брава" граюць у стылі, які нагадвае біт 1950-1960-х гадоў і мае элемэнты джазу. Гэты гурт стварыў непаўторны стыль, які паўплываў на моладзевую культуру СССР 1980-х.

У розны час выкалістамі "Брава" былі Жана Агузарава, Валеры Сюткін, сёньня ў ім сьпяваюць Робэрт Ленц і лідар Яўген Хаўтан.

У 2006 годзе "Брава" наведвалі Менск зь юбілейным канцэртам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Офіцыйная старонка гурту "Брава"