Бэтэска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэтэска
Агульная інфармацыя
Дата ўтварэньня1 студзеня 1958 (66 гадоў таму)
СядзібаСьцяг ПольшчыПНР, м. Варшава
Службовыя мовыпольская
Старшыня праўленьняПятро Ластаўка
Галоўная ўправаГП БГКТ
Іншае
Зьвязаныя службыВаршаўскі аддзел БГКТ
Колькасьць работнікаў12—180

Бэтэска прадпрыемства БГКТ. Вясною 1958 году заснавалі Праўленьне прамыслова-гаспадарчага таварыства «Бэтэска»[a]. Яно павінна было зарабляць грошы для БГКТ.

Партыйны сход партгрупы ПАРП «Нівы» прагаласаваў за скарачэньне пасады сакратара партгрупы «Нівы» Міхася Баравіка. Яго абараніў ад беспрацоўся Ўл. Станкевіч, бо пасадзіў яго на пасаду старшыні гаспадарчага прадпрыемства «Бэтэска». Пазьней, Міхась Баравік стаў старшынём Беластоцкага жыльлёвага каапэратыву. Партгрупа «Нівы» была без сакратара аж да 1973 году.

21 кастрычніка 1961 году на выязным пасяджэньні Прэзыдыюма ГП БГКТ у Варшаве абсьледвалі новыя прамысловыя магутнасьці «Бэтэскі». Раней, «Бэтэска» была раскіданая па ўсёй Варшаве. Ў 1961 годзе яе сабралі ў адным месцы на вул. Гарадзенскае. Павялічалася вытворчасьць. Пачын «Бэтэскі» быў з 1 000 злотых, а праз тры гады абароты «Бэтэска» былі мільёны злотых. Асабовы склад ад 12 чалавек дарос да 180 чалавек.

У 1962 годзе ў БГКТ не было значных падзеяў. У сакавіку 1962 году Г. Валкавыцкі разьмясьціў у газэце «Ніва» наступны допіс:

«Бэтэска» — самадзейнікам

КУБАК «НІВЫ»
АТРЫМАЎ ВЫДАТНУЮ ПАДТРЫМКУ

Як паінфармаваў дырэктар «Бэтэскі» Пятро Ластаўка, прадпрыемства вырашыла ўспамагчы мастацкі рух на Беласточчыне і ўстанавіла тры прэміі ўдзельнікам турніру на кубак «Нівы» (1 месца — 10 000 злотых, 2 месца — 8 000 злотых, 3 — 5 000 злотых). Апрача гэтага найлепшыя каляктывы атрымаюць інструктараў, а самы здольны самадзейнік — стыпэндыю на вучобу ў мастацкім вузе (магчыма — заграніцай).

Брава, «Бэтэска»! Самадзейнікі на старт!

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[1].

Допіс быў непраўдзівым, але паказваў аб недахопе грошаў у БГКТ і газэце «Ніва».

1 лютага 1963 году гаспадарчыя прадпрыемствы БГКТ пераўтварылі ў каапэратывы працы. 1 сакавіка 1963 году адбылося апошняе пасяджэньне Прамыслова-гаспадарчага праўленьня «Бэтэска». На ім зацьвердзілі дагавор аб перадачы ўласнасьці прадпрыемства да каапэратыва працы. Новая ўстанова была названая Каапэратыў працы «Бэтэска», якая абавязалася 20% даходаў перадаваць на дзейнасьць БГКТ. Такія ж падзеі адбыліся ў іншых таварыствах народных меншасьцяў Польшчы.

1 лютага 1963 году на паседжаньні ПГП «Бэтэска» ўзнагародзілі дырэктара П. Ластаўку[2], праўленьне «Бэтэскі» і ГП БГКТ.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-польску: «Betesca»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 55. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  2. ^ Быў беларускім дзеячам. Пра Пятра Ластаўку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]