Ян Чыквін
Ян Чыквін (па-польску: Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985—1997 — Варшаўскага Ўнівэрсытэту, ад 1998 — Беластоцкага Ўнівэрсытэту. Пачаў друкаваацца ў 1957 на старонках «Нівы». Ад 1969 сябар Польскага таварыства русыстаў, ад 1970 — Саюзу Польскіх Пісьменьнікаў, ад 1991 — Міжнароднае асацыяцыі беларусыстаў, ад 1996 — беларускага ПЭН-цэнтру. Ад 1989 прэзыдэнт Беларускага Літаратурнага Таварыства «Белавежа», ад 1990 рэдактар выдавецкае сэрыі "Бібліятэка Беларускага Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа», ад 1998 — часопісу «Тэрмапілы».
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- «Іду» (1969, Беласток)
- «Сьвятая студня» (1970, Беласток)
- «Неспакой» (1977, Беласток)
- «Сьветлы міг» (1989, Менск)
- «Кругавая чара» (1992, Беласток)
- «Сьвет першы й апошні» (1997, Беласток)
- «Крэйдавае кола» (2002)
У перакладзе на польскую мову выйшлі зборнікі:
- «На парозе сьвету» («Na progu świata») (1983, Варшава)
- «Сонечнае спляценьне» («Splot słoneczny») (1988, Ольштын)
- «Адпачынак ля ссохлае крыніцы» (1996)
[рэдагаваць] Манаграфіі
- «Афанасій Фет: гістарычна-літаратурнае дасьледаваньне» (1984,па-польску)
- «Далёкія й блізкія. Беларускія пісьменьнікі замежжа» (1997)