Вежа Эўрыка
| Вежа Эўрыка | |
| Eureka Tower | |
| Тып | жылы будынак |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Аўстралія, Мэльбурн |
| Уладальнік | Grocon |
| Пачатак будаўніцтва | 2002 |
| Сканчэньне будаўніцтва | 2006 |
| Дах | 297 м |
| Колькасьць паверхаў | 91+1 падземны |
| Колькасьць ліфтаў | 13 |
| Архітэктар | Фэндэр Катсалідыс |
| Інжынэр-будаўнік | Eureka Tower Pty Ltd |
| Каардынаты | 37°49′18″ пд. ш. 144°57′52″ у. д. / 37.82167° пд. ш. 144.96444° у. д.Каардынаты: 37°49′18″ пд. ш. 144°57′52″ у. д. / 37.82167° пд. ш. 144.96444° у. д. |
| Вежа Эўрыка на мапе Аўстраліі
Вежа Эўрыка
|
|
Вежа Эўрыка (па-ангельску: Eureka Tower) — самы высокі небасяг Мэльбурну і адзін з самых высокіх на аўстралійскім кантынэнце (на другім месцы пасля Q1 Tower). Вышыня збудаваньня 297 мэтраў (91 паверх і 1 падземны). Будаўніцтва аб’екта распачалося ў жніўні 2002 году і скончылася 1 чэрвеня 2006 году. Афіцыйнае адкрыцьцё гмаха адбылося 11 кастрычніка 2006 году. Праект будынка быў распрацаваны мэльбурнскім архітэктурным агенцтвам «Fender Katsalidis Australia», будаўніцтва ж вялося аўстралійскай кампаніяй «Grollo Australia». На 84 паверсе будынка знаходзіцца пляцоўка для агляду. Eureka Tower зьяўляецца найвышэйшым жылым будынкам у сьвеце, калі лічыць колькасьць паверхаў, аднак, калі ўлічваць шпіль будынка, то самым высокім жылым домам зьяўляецца іншая аўстралійская вежа Q1 Tower.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вежа Эўрыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў