Вера Бурлак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вера Бурлак
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вера Юр’еўна[1][2]
Псэўданімы Джэці
Нарадзілася 2 красавіка 1977(1977-04-02) (46 гадоў)
Сужэнец Віктар Жыбуль
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці выкладчыца, перакладчыца
Кірунак постмадэрнізм
Жанр верш, пераклад
Мова украінская мова і беларуская мова
Дэбют 2001
Прэміі Узнагарода інтэрнэт-часопісу «ПрайдзіСвет» (2010)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Ве́ра Бурлак (Вера Жы́буль, нар. 2 красавіка 1977) — беларуская паэтка, перакладніца, літаратуразнаўца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філялягічны факультэт БДУ (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў БДУ. З 1997 зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу «Вясковыя могілкі».

Вонкавыя відэафайлы
Фядута ўручае прэмію Веры Бурлак. «ПрайдзіСвет»

Вершы піша з дашкольных гадоў, актыўна друкавацца пачала ў 2001. Аўтарка некалькіх самвыдавецкіх зборнікаў, кнігі вершаў «За здаровы лад жыцьця» (2003). Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію «Детская поэзия Серебряного века: Модернизм» (2004). Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі й прозы з ангельскай, расейскай, украінскай моў. У 2010 годзе скончыла пераклад твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса». Творы Веры Бурлак перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую й мову эспэранта.

Выступае як аўтарка й выканаўца ўласных песьняў, як вакалістка й інструмэнталістка (гітара, клявішы) арт-панк-гурту «Засралі казарму». Супрацоўнічае з ансамблем непапулярнай музыкі «Рацыянальная дыета». Грае ў пастаноўках тэатра «Цуд» Ільлі Зданевіча ў п’есах «Янка Крулянбанскі», «Падарожжа ў пекла»[3].

Удзельнічала ў міжнародных праектах «Вечар маладых паэтаў Беларусі» (Расея, Масква, 2001), «Сувязьразрыў» (Украіна-Беларусь, 2004), «Парадак слоў» (Менск, 2006, 2007), «Дні беларускай і швэдзкай паэзіі(ru)» (Менск-Горадня-Пінск, 2007), «Месяц аўтарскага чытаньня» (Брно, 2007) і інш.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2003 — «За здаровы лад жыцьця», вершы
  • 2008 — «Забі ў сабе Сакрата!», вершы

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя відэафайлы
Вера Бурлак на Дні ўсіх перакладчыкаў «ПрайдзіСвет»
  • 2009 — Мантэгю Родз Джэймз «Студня Стогнаў»
  • 2009 — Ёсіф Бродзкі «Калядная зорка», «Уцёкі ў Эгіпет (ІІ)»
  • 2010 — Льюіс Кэрал «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса» (Lewis Carroll «Alice’s Adventures in Wonderland» (1865))

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]
  2. ^ Жибуль, Вера Юрьевна - Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси (рас.)
  3. ^ Вера Бурлак: «Беларускай мяне зрабіла вялікае каханьне» //«Радыё свабода» 11 ліпеня 2008

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]