Волма (басэйн Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Волма
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шчэпкаў
Вусьце Іслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 44 км
Плошча басэйну 177 км²
Нахіл воднай паверхні 3 ‰

Во́лма, Валмя́нка — рака ў Беларусі, левы прыток Іслачы (басэйн Нёману)[1]. Цячэ ў Койданаўскім і Валожынскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 177 км². Выдатак вады ў вусьці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3‰.

На рацэ стаяць мястэчка Івянец і гістарычнае мястэчка Волма.

Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкаў, цячэ заходнімі схіламі Менскага ўзвышша празь мястэчка Івянец, упадае ў Іслач ніжэй за вёску Баравікоўшчыну[2].

Даліна выразная. Абалона лугавая, яе шырыня ў вярхоўі 20—50 мэтраў, у ніжняй плыні 120—2000 м. Рэчышча зьвілістае, у верхняй плыні каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, асабліва на дзялянцы ад мястэчка Івянцу да вусьця, дзе рака цячэ празь лес[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Волма // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 265.
  2. ^ Волма // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 103.
  3. ^ Волма // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 485.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]