Высокі Таўэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Высокі Таўэрн
Найвышэйшы пункт
Гросглёкнэр
Вышыня 3798 м н. у. м.
Памеры
Даўжыня
  • 130 km
Шырыня 50 km
Плошча
  • 1836 км²
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Карынтыя[1], Зальцбург, Тыроль і Паўднёвы Тыроль[d]
Краіна
Горная сыстэма Цэнтральныя Ўсходнія Альпы

Высокі Таўэрн (па-нямецку: Hohe Tauern) — горны сьцяг у Аўстрыі, у сыстэме Цэнтральных Усходніх Альпаў.

Горны сьцяг распасьціраецца з захаду на ўсход больш чым на 100 км. Складаецца з некалькіх масіваў вышынёй да 3798 м (гара Гросглокнэр) з альпійскімі формамі рэльефу. У заходняй частцы шматлікія каравыя і далінныя ледавікі. З паўночных схілаў хрыбта бяруць пачатак многія правыя прытокі ракі Зальцах, з паўднёвых — левыя прытокі Дравы.

Восевую зону горнага сьцяга складаюць старажытныя граніты і гнэйсы. Да вышыні 1800—2000 м — хваёвыя лясы, вышэй — зарасьнікі кустоў і лугі. Праз Высокі Таўэрн на вышыні каля 1200 м пракладзены чыгуначны тунэль Зальцбург — Клягенфурт.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкае Hohe Tauern ад ням. hohe — высокі і даіндаэўрапейскага *taur (гл. кельт. twr, tor — скалістая гара).[2]

Зьяўляецца антыподам Niedere Tauern, што перакладаецца як Нізкая гара.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ а б Высокий Тауэрн // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)