Вялікая сынагога (Ліда)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Краіна Беларусь
Места Ліда
Архітэктурны стыль эклектыка
Аўтар праекту Аляксей Уладзіміравіч Полазаў[d]
Дата заснаваньня 1896
Дата скасаваньня 23 чэрвеня 1941
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Вялікая сынагога[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Лідзе. Знаходзілася ў цэнтры места, на Школьным двары пры Рынку[b]. Твор архітэктуры эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1579 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы выдаў «Прывілей лідзкім жыдам» і дазволіў збудаваць сынагогу. 28 лютага 1633 году сынагогу перабудавалі і павялічылі з дазволу караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1892 годзе губэрнскі архітэктар Аляксей Полазаў распрацаваў праект мураванай сынагогі. Яе будаваньне скончылася ўлетку 1896 году. У 1905 лідзкі рабі Ісак Якаў Рэйнэс заснаваў і збудаваў побач з сынагога ешыбот.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Другую сусьветную вайну па нямецкім бамбаваньні 23 чэрвеня 1941 году сынагога згарэла. Рэшткі яе сьценаў разабралі ў 1942 годзе[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ таксама Галоўная сынагога
  2. ^ Цяпер гэта тэрыторыя паміж Домам творчасьці (былы Дом афіцэраў) і інтэрнатам «Лякафарбы»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лаўрэш Л. Яўрэі Ліды // Маладосць. № 4, 2016. С. 141—154.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]