Вітольд Пілецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вітольд Пілецкі
Witold Pilecki
13 траўня 190125 траўня 1948
Witold Pilecki in color.jpg
Мянушка Раман Язерскі
Тамаш Сэрафінскі
Друг
Вітольд
Месца нараджэньня Алонец, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Варшава, Польшча
Прыналежнасьць Армія Краёва
Вітольд Пілецкі ў Вікісховішчы

Віто́льд Піле́цкі (па-польску: Witold Pilecki; 13 траўня 1901, Алонец, Карэлія, Расейская імпэрыя — 25 траўня 1948, Варшава, Польшча; мянушкі Раман Язерскі, Тамаш Сэрафінскі, Друг, Вітольд) — жаўнер Другой Польскай рэспублікі, заснавальнік падпольнае арміі супраціву, вайсковец Арміі Краёвай.

Дзеля таго, каб атрымаць зьвесткі пра злачынствы нацыстаў, пагадзіўся на ўвязьненьне ў канцлягеры Асьвенцім. Падчас перабываньня ў канцлягеры арганізаваў рух супраціву, а ў 1943 року ўцёк. Аўтар першага выведніцкага данясеньня па Асьвенціме, дзякуючы якому Польскі ўрад у выгнаньні здолеў пераканаць хаўрусьнікаў пра факты Галакосту. Прыняў удзел у Варшаўскім паўстаньні.

Па вайне застаўся верным ураду ў Лёндане і ў 1948 року быў расстраляны сталінскай сакрэтнай службай бясьпекі па абвінавачаньні ў працы на «замежны імпэрыялізм», пад якім меркавана падразумявалася брытанская выведка МІ6[1].

Да 1989 року зьвесткі пра ягоны лёс і ўчынкі замоўчваліся польскімі камуністычнымі ўладамі[1][2].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Tchorek, Kamil. Double life of Witold Pilecki, the Auschwitz volunteer who uncovered Holocaust secrets // The Times : газэта. — London: 12 сакавіка 2009.
  2. ^ Piekarski, Konstanty R. Escaping Hell: The Story of a Polish Underground Officer in Auschwitz and Buchenwald. — Dundurn Press Ltd., 1990. — С. 249. — ISBN 1-55002-071-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вітольд Пілецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў