Віяндэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Віяндэн (люксэмб. Veinen, фр. Vianden) — камуна ў Люксэмбургу, разьмяшчаецца ў акрузе Дыкірх. Камуна Віяндэн зьяўляецца часткай кантона Віяндэн. У камуне знаходзіцца аднайменны населены пункт, вядомы сярэдневечным замкам і домам дзе жыў Віктор Гюго, калі ён знайшоў палітычнага прытулку ў Люксэмбургу (цяпер у ім знаходзіцца музэй пісьменьніка).
Насельніцтва складае 1772 чалавек (на 2008 год), у камуне разьмяшчаецца 772 хатніх гаспадаркі. Займае плошчу 9,67 км ² (паводле займанай плошчы 108 месца з 116 камун). Найвышэйшая кропка камуны над узроўнем мора складае 515 м (19 месца з 116 камун), найменшая — 198 м (27 месца з 116 камун).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Віяндэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Люксэмбург. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |