Галіяф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Караваджа. Давыд і Галіяф

Галіяф — герой біблейскай міталёгіі, філістымлянскі волат, чалавек незвычайнага росту і сілы.

У час вайны з ізраільцянамі ён выклікаў на адзінаборства каго-небудзь з прадстаўнікоў варожага войска. На яго выклік адгукнуўся юны пастух Давыд, які выступіў з пастуховым посахам і прашчай з пяцьцю камянямі, стрэлам з прашчы ён і забіў Галіяфа.[1]

Сказ пра Галіяфа, відаць, спачатку было эпізодам з цыклю старажытнагабрэйскіх эпічных паданьняў, у якіх адлюстравалася барацьба ізраільцян з сваімі суседзямі філістымлянамі, а пазьней было перанесена ў Біблію на старонкі першай кнігі «Царствы». Гэты старажытны літаратурны сюжэт адзінаборства знайшоў сваё адлюстраваньне таксама на старонках шматлікіх пазьнейшых літаратурных твораў, у тым ліку Аповесьці мінулых гадоў, дзе апавядаецца пра змаганьне вял. кн. кіеўскага Уладзімера з нашэсьцем печанегаў.[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Скарына Ф. Творы:... С. 144.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.144. ISBN 5-343-00151-3.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах