Георг Гайм
| Георг Гайм | |
| Georg Heym | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 30 кастрычніка 1887, Гіршбэрг, Ніжняя Сылезія |
| Памёр | 16 студзеня 1912, Бэрлін |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, драматург |
| Гады творчасьці | 1898—1912 |
| Жанр | раньні экспрэсіянізм |
| Мова | нямецкая |
Георг Гайм (па-нямецку: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршбэрг, Ніжняя Сылезія — 16 студзеня 1912, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем зьяўляецца ключавой постацьцю раньняга экспрэсіянізму.
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гайма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць вайскоўцам і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасьля сьмерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патанаў на рацэ Гафэль, катаючыся на каньках.
Творчасьць [рэдагаваць]
Пачаў пісаць з 12 гадоў (навэлы, драмы). Пры жыцьці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назваю «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Гаймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасмяротна, як і зборнік навэлаў «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гайма як прыналежныя да «дэгенэратыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — гарэлі на вогнішчы разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гайма быў выдадзены ў 1960-х гадах.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Георг Гайм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Георг Гайм на ПрайдзіСвеце
- Творы Георга Гайма на сайце «Bibliotheca Augustana» (ням.)
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |