Говард Шор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Говард Шор
Howard Leslie Shore
Прэс-канфэрэнцыя ў Вэлінгтане (Новая Зэляндыя, 2003)
Прэс-канфэрэнцыя ў Вэлінгтане (Новая Зэляндыя, 2003)
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1946 (68 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг Канады Таронта, Антарыё
Гады творчасьці 1978 — цяпер
Краіна Канада Канада
Прафэсіі кампазытар, дырыгент, музычны прадусар
Жанры клясычны, аркестравы, музыка да фільмаў
Супрацоўніцтва Лёнданскі філярманічны аркестар
Узнагароды «Оскар» (2001, 2003)
«Сатурн» (1994, 2003)
«Залаты Глёбус» (2003, 2004)
«Грэмі»
howardshore.com

Го́вард Лэ́сьлі Шор (па-ангельску: Howard Leslie Shore; * 18 кастрычніка 1946, Таронта, Антарыё, Канада) — канадзкі кампазытар, аўтар музыкі да кінафільмаў. Склаў музыку для больш як 80 фільмаў, найбольш вядомыя зь якіх «Уладар пярсьцёнкаў» і «Маўчаньне ягнятаў». Ляўрэат прэміяў Акадэміі, «Грэмі», «Залаты Глёбус». Стала супрацоўнічае таксама з рэжысэрам Дэвідам Кронэнбэргам, з 1979 року склаўшы музыку для кожнага ягонага фільму, за выняткам аднаго.

Говард Шор таксама стварыў некалькі канцэртных твораў, сярод якіх опэра «Муха», створаная паводле сюжэту аднайменнага фільму Кронэнбэрга, кароткі этуд «Фанфары для аргану Ўонамэйкера і Філядэльфійскага аркестру» і кароткую увэртуру для Швайцарскага сымфанічнага аркестру.

Акрамя трох прэміяў Акадэміі, Шор таксама атрымаў тры Залатыя глёбусы і чатыры прэміі Грэмі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Говард Шорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў