Гінкга двухлопасьцевы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гінкга двухлопасьцевы (Ginkgo biloba) — двухдомнае хвойнае дрэва сямейства гінкгавых.
Рэліктавая расьліна.
Вышыня да 30-40 м. Крона сьветлая, пірамідальная. Лісьце чараньковае, з паўкруглай пласьцінкай і характэрным жылкаваньнем, ападае на зіму. Семя вялікае, зь мясістай вонкавай і цьвёрдай унутранай абалонкай.
Радзіма Паўднёвы Кітай, Японія.
На Беларусі гінкга ёсць у Гомелі, Кобрыне.
Сьветлалюбнае, дэкаратыўнае дрэва, прыдатнае для вырошчваньня ў садах і парках.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гінкга двухлопасьцевы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў