Данііл Спасовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данііл Спасовіч
па-польску: Daniel Spasowicz
Дата нараджэньня 1797
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 (30) сьнежня 1882
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак лекар, мэдычны адміністратар
Навуковая ступень доктар мэдыцыны[d]
Дзеці Уладзімер Спасовіч
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн сьвятога Станіслава II ступені
мэдаль «У памяць вайны 1853—1856»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Спасовіч.

Данііл Восіпавіч Спасовіч (па-расейску: Даниил Осипович Спасович, па-польску: Daniel Spasowicz, 1797, Мазыр — 1882, Лэмэшыўка) — беларускі мэдык, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат філязофіі, доктар мэдыцыны й хірургіі[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства і адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1797 годзе ў сям’і дыякана адной з вуніяцкіх цэркваў Менску, зьвестак пра маці не захавалася[2]. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду гербу «Ястрабец»[1]. Паступіў на факультэт фізіка-матэматычных навук Віленскага ўнівэрсытэту на казённы кошт, скончыў яго кандыдатам філязофіі 29 чэрвеня 1819 году[3]. Пасьля гэтага Данііл Спасовіч паступіў на мэдыцынскі факультэт таго ж унівэрсытэту і скончыў яго лекарам 1-га адьдзялення ў 1823 годзе[3]. У тым жа годзе, 29 чэрвеня, ён абараніў дысэртацыю і атрымаў ступень доктара мэдыцыны[4].

Прафэсыйная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1824 годзе прызначаны павятовым лекарам Рэчыцкага павету Менскай губэрні, дзе праслужыў сем гадоў і ў гэты час атрымаў у 1828 годзе ад Віленскага ўнівэрсытэту званьне доктара хірургіі[3][4]. Пад яго кіраўніцтвам ужо ў 1825 годзе Рэчыца мела лякарні, разлічаную на 25 месцаў, якая была буйнейшай у ва ўсёй Менскай губэрні[5]. 4 сакавіка 1828 году ён прызнаны годным званьня фізыката або інспэктара ўрачэбнай управы[3]. Выдатная праца ў Рэчыцы і здадзеныя экзамены прывяла да дараваньня залатой табакеркі ад імпэратара, а крыху пазней і да павышэньня па службе. У 1831 годзе прызначаны акушэрам менскай урачэбнай управы. Праз год заняў там жа пасаду інспектара, а з 1836 году стаў таксама лекарам Менскай праваслаўнай духоўнай вучэльні[4]. Падчас трэцяй пандэміі халеры «за асаблівыя працы, аказаныя падчас бушаваньня ў 1848 годзе халеры» пасля быў уганараваны ордэнам Сьв. Ганны 2-й ступені. У дадатак да інспэктарскіх абавязкаў Данііл Спасовіч удзельнічаў таксама ў працы Менскага губэрнскага турэмнага камітэту — па сваёй пасадзе ён аўтаматычна прызначаўся дырэктарам г. зв. 5-га адьдзяленьня гэтага камітэту, якое займалася санітарнымі і мэдыцынскімі праблемамі месцаў зьняволеньня. З 1844 году ён выконваў абавязкі дырэктара Менскага дзіцячага прытулку[3].

Непасрэднай мэдыцынскай практыкай займаўся ў лякарні Менскай праваслаўнай духоўнай вучэльні, а з 1840 году стаў штатным лекарам Менскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, а яшчэ праз пяць гадоў пачаў выкладаць семінарыстам курс мэдыцыны. Таксама працаваў у Троіцкай лякарні(ru) Менску[3]. У адстаўку выйшаў у 1864 годзе. Пасьля гэтага працягваў жыць у Менску, але пасьля сьмерці дачкі Леанціны ад халеры, яны з жонкай пераехалі да дачкі Аляксандры ў Махноўку, якая знаходзілася на рацэ Гнілапяць(ru) бліз мяжы Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губэрняў[6]. Праз некалькі гадоў яны пераехалі ў Лэмэшыўку, дзе купіў маёнтак іх сын Уладзімер. Тэафіля Спасовіч памерла 17 верасьня 1881 году ва ўзросьце 79 гадоў, праз год і месяц, 30 кастрычніка 1882 году[7], не стала і самога Данііла Спасовіча. З некралёга відаць, што мэдыцынскую практыку ён не спыняў да апошніх дзён.

Навуковая і літаратурная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За навуковую дзейнасьць Данііла Спасовіча ў 1839 годзе Віленскае таварыства лекараў прыняло яго ў свой склад у якасці сябры-карэспандэнта[3]. Надрукаваўшы ў 1851 годзе ў «Medicinische Zeitung Russland’s» (№ 193) свой першы артыкул «Lienitis carbunculosa et carbun culus Sibiricus» («Ліеніт і сібірская язва»), потым, на працягу шматлікіх гадоў, быў сталым супрацоўнікам гэтага выданьня[4].

Асобныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «De labroraphia». Diss. inaug. Vilnae, typ. Dioecesanis. 1823. 8° 27. Гл. Józef Bieliński. Cesarskie Towarzystwo Lekarskie Wileńskie, jego prace i wydawnictwa (1805—1864). Warszawa, 1890. S. 335.

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па ініцыятыве Данііла Спасовіча 23 сьнежня 1862 году было заснавана Таварыства менскіх лекараў. Яно праіснавала ўсяго год, але стварыла прэцэдэнт. Пасля паўторнага адкрыцьця таварыства ў 1867 годзе Спасовіч, які ўжо быў у адстаўцы, передаў яму свой збор кнігаў па мэдыцыне[8].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас працы ў Рэчыцы ажаніўся зь немкай Тэафіліяй (Феафілай) Міхайлаўнай Крэйц (1802-81), дачкой Міхаіла Крэйца (Michał Wincenty Kreutz) і Цэцыліі Крэйц, народжанай Аскерка (Cecylia Oskierka). Яго жонка атрымала добрую адукацыю, ведала мовы і «належала да вяршкоў грамадзтва Меншчыны»[9].

16 студзеня 1829 году ў сям’і нарадзіўся першанец Уладзімер[3]. Паводле фармулярнага спіску, складзенага ў 1859 годзе, і польскага генэалягічнага сайту «Wielka Genealogia Minakowskiego» можна пералічыць наступных іх дзяцей[3]:

  • Уладзімер (16 студзеня 1829 — 26 кастрычніка 1906) — вядомы беларуска-расейска-польскі юрыст, грамадзкі дзеяч, публіцыст, крытык[3]
  • Міхаіл (29 верасьня 1834 — 18 верасьня 1835)
  • Кіпрыян (25 ліпеня 1836—1917) — пасьля атрыманьня вайсковай адукацыі служыў па пачтовым ведамстве[6], быў жанаты з Наталляй Набароўскай (1850—1922)
  • Аляксандра (17 ліпеня 1837 — не раней за 1909) — жонка адстаўнога маёра Браніслава Гаўсфорта (1819—1903)
  • Леанціна (28 чэрвеня 1842 — 4 жніўня 1867)
  • Адэлаіда (? — 1848)
  • Яўгенія (? — 1833)
  • Яўгенія (? — 1847)
  • Зоф’я (? — 1847)

Сям’я з 1854 году валодала невялікім маёнткам Сьціклева паблізу Менску, фальварак не захаваўся[3].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Род Спасовичей в Минске / Вадим Зеленков // Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах. — 2013.― Вып. 5. ― С. 328―344.
  • Спасович, Даниил Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Л. Ф. Змеев(ru), «Русские врачи-писатели». Вып. I, СПб. 1886 г., тетр. 2, стр. 117.
  • Д. Д. Языков(ru), «Обзор жизни и трудов покойных писателей». Вып. IV. СПб. 1888 г., стр. 18.
  • «Медицинский Список» на 1840 г., стр. 315; на 1860 г., стр. 359; на 1870 г., стр. 227.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Спасович, Даниил Осипович (1797—1882)  (рас.)
  2. ^ Maciej Jankowski. Być liberałem w czasie trudnym: rzecz o Włodzimierzu Spasowiczu. Ibidem, 1996. S.13
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к Вадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба i час». Беларускi бiяграфiчны альманах. — Выпуск 5. — Мiнск: «Лiмарыус». — 2013. — С. 328—344.
  4. ^ а б в г Спасович, Даниил Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. ^ ЗДРАВООХРАНЕНИЕ РЕЧИЦКОГО РАЙОНА  (рас.)
  6. ^ а б Janina Kulczycka-Saloni. Wlodzimierz Spasowicz: zarys monograficzny. Warszawa, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1975. S.12.
  7. ^ Dziennik Poznański nr 267, 1882.
  8. ^ Отчет о действиях Общества минских врачей за первый год существования, составленный президентом общества доктором Н. К. Бергом. Минск, 1868. С. 3.
  9. ^ Janina Kulczycka-Saloni. Na polskich i europejskich szlakach literackich: z pism rozproszonych 1985—1998. Wydział Polonistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2000. S. 452.