Джым Морысан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Джым Морысан | |
| Джэймз Дуглас Морысан | |
| Дата нараджэньня | 8 сьнежня 1943 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 3 ліпеня 1971 (ува ўзросьце 27) |
| Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
| Гады творчасьці | 1965—1971 |
| Краіна | |
| Прафэсіі | Музыка, аўтар, паэт, рэжысэр |
| Інструмэнты | сьпеў |
| Жанры | рок, псыхадэлічны рок, блюз-рок, гард-рок |
| Псэўданімы | The Lizard King, Mr. Mojo Risin' (анаграма Jim Morrison), Dionysus |
| Гурты | «The Doors», «Rick & the Ravens» |
| Лэйблы | Elektra, Columbia |
| http://www.thedoors.com | |
Джэймз Дуглас Морысан (8 сьнежня 1943 — 3 ліпеня 1971) — амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр. Больш вядомы як сьпявак і аўтар тэкстаў гурта The Doors. Лічыцца адным з найбольш харызматычных фронтмэнаў у рок-музыцы. Апроч таго, ён быў аўтарам некалькіх кніг вершаў і рэжысэрам дакументальных і кароткіх фільмаў. Нягледзячы на тое, што Морысан быў вядомы сваім барытонам, шмат фэнаў, навукоўцаў і журналістаў вылучаюць ягоны сцэнічны вобраз, самазабойны стыль жыцьця й ягоныя паэтычныя творы. [1] Ён вызначаны як 47 у сьпісе часопісу «Rolling Stone» «100 найлепшых сьпевакоў усіх часоў» [2]
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Джым Морысан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў