Джэсыка Лінч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Джэсыка Дон Лінч (па-ангельску: Jessica Dawn Lynch; 26 красавіка 1983 г) — былы шараговец першае клясы Квартырмайстэрскага корпуса. Была ўдзельнікам ўваходу кааліцыйных сілаў у Ірак у 2003 г. 23 сакавіка 2003 году была параненая і ўзятая ў палон іракскімі войскамі, знаходзілася ў палоне да 1 красавіка 2003 году, калі была вызвалена ў ходзе апэрацыі амэрыканскага спэцназа. Гісторыя палону і вызваленьня Джэсыкі Лінч была шырока агучаная ў сродках масавай інфармацыі.