Доўгае (возера, Бешанковіцкі раён)
Возера
Доўгае
Доўгае |
Доўгае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Астроўніцы. Знаходзіцца ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 26 км на паўночны ўсход ад места Бешанковічаў. Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,22 км.
На паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Астроўна.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 8 мэтраў. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі высокія.
У Доўгае ўпадаюць ручаі з азёраў Астроўна і Мелкага, выцякае рака Астроўніца[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 205.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.