Драма (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Драма
Краіна: Грэцыя
Плошча:
  • 488,83 км²
Насельніцтва:
  • 43 445 чал. (2021)
Тэлефонны код: 25210
Паштовы індэкс: 66100
Геаграфічныя каардынаты: 41°9′5″ пн. ш. 24°8′21″ у. д. / 41.15139° пн. ш. 24.13917° у. д. / 41.15139; 24.13917Каардынаты: 41°9′5″ пн. ш. 24°8′21″ у. д. / 41.15139° пн. ш. 24.13917° у. д. / 41.15139; 24.13917
Драма на мапе Грэцыі
Драма
Драма
Драма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.pedramas.eu/

Драма (па-грэцку: Δράμα) — горад у Грэцыі, які месьціцца ў рэгіёне Македоніі. Старажытнае места з багатай гісторыяй і мноствам архітэктурных помнікаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бізантыйскі мур у Драме.

Горад быў заснаваны ў старажытныя часы. Быў у складзе Рымскай і Бізантыйскай імпэрыях поруч зь іншымі часткамі Грэцыі. У рымскую эпоху Драма была вядомая як Драбіскас грэц. Δραβήσκος, і зьяўлялася важным гандлёвым цэнтрам і вайсковым лягерам, які быў пабудаваны каля Эгнатыевай дарогі. Драма добра забясьпечвалася вадой з горных крыніцаў. Паводле адной з вэрсіяў назва паходзіць ад слова Гідрама (грэц. Γηδράμα — водная). Асманская імпэрыя захапіла рэгіён у 1371 годзе. У 1519 годзе паводле зьвестак тут жылі 116 мусульманскіх і 153 хрысьціянскіх сем’яў. У XIX стагодзьдзі горад стаў цэнтрам санджаку Драма.

Да пачатку XX стагодзьдзя горад меў шматэтнічнае насельніцтва. У працы 1900 году праца Васіла Кынчава «Македонія. Этнаграфія і статыстыка», паказана, што горад насялялі 6,3 тысячы туркаў, 1,5 тысячаў грэкаў, 350 баўгараў-хрысьціян, 300 валахаў, 240 цыганаў, 150 габрэяў, 50 чэркесаў ды 150 іншых[1]. Перад Балканскімі войнамі горад быў важным эканамічным цэнтрам. У 1912 годзе за часам Першай балканскай вайны баўгарскія войскі захапілі Драму. У 1913 годзе паводле ўмоваў Бухарэсцкай дамовы па Другой балканскай вайны тэрыторыя гораду была далучаная да Грэцыі поруч з астатняй часткай Усходняй Македоніі. За часам Другой сусьветнай вайны, у выніку ўварваньня Нямеччыны ў Грэцыю ў 1941 годзе, баўгарскія войскі акупавалі Драму і трымалі яе з 1941 па 1944 гады. 29 верасьня 1941 году, пасьля заўчаснага паўстаньня, ініцыяванага грэцкімі камуністамі, баўгарскімі акупантамі былі расстраляныя каля 2 тысячаў жыхароў Драмы. Адначасова ў суседнім горадзе Даксата было расстраляна больш за тысячу жыхароў. Места было вызваленае Народна-вызваленчай арміяй Грэцыі — ЭЛАС.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нядаўнім мінулым эканоміка Драмы базавалася на тэкстыльнай прамысловасьці. Аднак, гэтыя галіны прамысловасьці былі закрытыя. Іншымі крыніцамі прыбыткаў ёсьць сельская гаспадарка (галоўным чынам плянтацыі тытуню), невялікая горная прамысловасьць (здабыча мармуру) і лесаводзтва. Былі рэалізаваныя захады па эксплюатацыі багатага мясцовага навакольнага асяродзьдзя і разьвіцьцю экатурызму. На схілах гары Фалякра быў створаны сучасны лыжны курорт. Драма таксама прымае гасьцей падчас штогадовага фэстывалю кароткамэтражных фільмаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]