Дэйвід Эдўард Г’юз
Дэйвід Эдўард Г’юз (па-ангельску: David Edward Hughes, 16 траўня 1831 — 22 студзеня 1900) — вядомы ангельскі амэрыканскі вынаходнік.
У 1838 г. перасяліўся ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе спачатку быў настаўнікам музыкі, потым заняўся натуральнымі навукамі і з 1851 г. выкладаў фізыку ў каледжы Бардстоўна (Кентукі). З 1853 г. Г’юз працаваў над вынаходніцтвам друкавальнага тэлеграфнага апарата. Ва ўдасканаленьні апарата яму дапамагаў Джордж Фэлпс (George May Phelps). У 1856 г. апарат Г’юза ўпершыню быў ужыты для сувязі Ўорчэстэра і Спрынгфілда у Масачусэтсе. У 1860-х гадах апарат Г’юза атрымаў шырокае распаўсюджваньне па ўсёй Эўропе.
Г’юзу належыць таксама вынаходніцтва мікрафона (1877 г.), індуктыўных ваг і саномэтра. У гонар вынаходніка Лёнданскае каралеўскае таварыства заснавала мэдаль Г’юза, прысуджаецца з 1902 году.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дэйвід Эдўард Г’юз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў