Зак Эфран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зак Эфран
Zac Efron 5, 2012.jpg
Імя пры нараджэньні Закары Дэйвід Аляксандар Эфран
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1987
Месца нараджэньня Сэн-Луіс-Абіспа, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія актор, сьпявак
Кар’ера 2002 — цяперашні час
Узнагароды Малады Галівуд
IMDb ID 1374980

Закары Дэйвід Аляксандар «Зак» Эфран (па-ангельску: Zachary David Alexander «Zac» Efron, 18 кастрычніка 1987, Сэн-Луіс-Абіспа, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор і сьпявак. Вядомасьць прыйшла да Зака Эфрана пасьля экранізацыі брадўэйскага м’юзыклю «Лак для валасоў»[1], але папулярным ён зрабіўся пасьля выкананьня галоўнай ролі ў фільме «Клясны м’юзыкль»[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і Дэйвіда Эфрана, інжынэра на электрастанцыі, і Старлы Баскет[3]. Рос разам з малодшым братам Дыланам.

З 11 гадоў удзельнічаў у школьных тэатральных пастаноўках. З 15 гадоў удзельнічае ў тэлездымках (у сэрыяле «Сьвятляк» / Firefly). У 20002001 навучальным годзе наведваў мясцовую музычную школу пры каледжы Элана Гэнкака ў Санта-Моніцы[4].

У 2006 годзе скончыў школу ў Ароё Грандэ (Arroyo Grande High School) і паступіў ва ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі ў Лос-Анжэлесе, спартоўцы якога ў Штатах клічуцца «траянцамі», аднак пакуль адклаў вучобу з-за ўдзелу ў здымках.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На прэм’еры фільму «Я і Орсан Ўэлз»

У 2002 годзе Эфран зьявіўся ў ролі госьця ў некалькіх тэлесэрыялах, у тым ліку «Сьвятляк», «Хуткая дапамога» і «Абаронца». Ён гуляў Кэмэрана Бэйла некалькіх сэрыях «Адвечнага лета». Роля, якая першапачаткова плянавалася як часовая, стала рэгулярным пэрсанам Эфрана. Са зьяўленьнем у «Адвечным леце», ён таксама зьняўся на шоў «C.S.I.: Месца злачынства Маямі», «Марская паліцыя: Cпэцаддзел», «Усё тып-топ, або Жыцьцё Зака й Кодзі» й «The Replacements». Быў намінаваны на прэмію для маладых выканаўцаў за лепшую ролю ў тэлевізійным кіно, міні-сэрыяле — «Supporting Young Actor»[5]. У 2005 годзе ён згуляў галоўнага героя ў кліпе Hope Partlow на песьню «Sick Inside».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запісы з выкананьнямі Зака Эфрана ёсьць на дысках з саўндтрэкамі да фільмаў:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zac Efron Joins Cast of Hairspray. CBS Studios. Праверана 2006-06-26 г.
  2. ^ Strauss, Neil (August 23, 2007), Zac Efron — the new American hearthrob, The Rolling Stone, pg 43. Retrieved August 21, 2007.
  3. ^ Michael Elkin 'High' Times Ahead. The Jewish ExponentПраверана 2007-08-02 г.
  4. ^ PCPA Theaterfest Alumni. (анг.) — 12.03.2009.
  5. ^ IMDB. IMDB Awards for Zac Efron. Праверана March 13 2006 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зак Эфрансховішча мультымэдыйных матэрыялаў