Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 53°54′07″ пн. ш. 27°33′41″ у. д. / 53.9019° пн. ш. 27.5614° у. д. / 53.9019; 27.5614

Станцыя «Кастрычніцкая»
Маскоўская лінія
Менскі мэтрапалітэн
Minsk-Metro-Oktyabrskaya-08.jpg
Дата адкрыцьця 26 чэрвеня 1984
Тып калённая
Колькасьць плятформаў 1
Тып плятформы выспавая
Даўжыня плятформы, м 100
Шырыня плятформы, м 10
Маскоўская лінія
Уручча (станцыя мэтро)
Уручча
Барысаўскі тракт (станцыя мэтро)
Барысаўскі тракт
Усход (станцыя мэтро)
Усход
Маскоўскі аўтавакзал (Менск) Маскоўская (станцыя мэтро, Менск) leer
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў (станцыя мэтро)
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук (станцыя мэтро)
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа (станцыя мэтро)
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі (станцыя мэтро)
Плошча Перамогі
Купалаўская (станцыя мэтро)
BSicon BHF.svg
Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)
BSicon uBHF.svg
leer
Кастрычніцкая
Цэнтральны аўтавакзал (Менск) Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск) Чыгуначны вакзал (Менск)
Плошча Леніна
leer Інстытут Культуры (станцыя мэтро) Інстытут культуры (плятформа)
Інстытут Культуры
leer Маскоўскае (электрадэпо, Менск) leer
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка (станцыя мэтро)
Грушаўка
Міхалова (станцыя мэтро)
Міхалова
Пятроўшчына (станцыя мэтро)
Пятроўшчына
Малінаўка (станцыя мэтро)
Малінаўка
Шчомысьліца (станцыя мэтро)
Шчомысьліца

Кастрычніцкая — станцыя Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну, разьмешчаная паміж станцыямі «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна». Станцыя была адчыненая 26 чэрвеня 1984 у складзе першае чаргі мэтрапалітну. «Кастрычніцкая» — перасадкавая на станцыю «Купалаўская» Аўтазаводзкае лініі.

Канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станцыя калённага тыпу са зборных жалезабэтонных элемэнтаў з павялічанай вышынёй у 6,4 м, у афармленьні выкарыстоўваюцца тэмы кастрычніцкай рэвалюцыі. Калёны і пуцявыя сьцены абліцаваныя белым мармурам, краі — паліраваным чырвоным гранітам. Кантавыя сьцены упрыгожаныя рэльефнымі белымі пано. У 1991 на станцыі быў пабудаваны пераходны тунэль з цэнтра залі на станцыю «Купалаўская».

Перагон паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Перамогі» — адзін з найглыбейшых у менскім мэтро, глыбіня яго складае да 25 мэтраў.

Выхады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхады «Кастрычніцкай» разьмешчаныя на праспэкце Незалежнасьці, побач з Цэнтральным домам афіцэраў, Палацам Рэспублікі і Аляксандраўскім сквэрам. Абодва выхады абсталяваныя стужкамі эскалатараў. Адзін з выхадаў сумешчаны з выхадам станцыі «Купалаўская».

Перасадкавы вузел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кастрычніцкая» ўваходзіць у адзіны перасадкавы вузел менскага мэтро, і на сёньняшні дзень зьяўляецца самай загружанай, у гадзіны пік пасажыраплынь да паўтара раза пераўзыходзіць максымальна заплянаваную. Было прапанавана некалькі варыянтаў рашэньня гэтай праблемы, у тым ліку ўсталёўка дадатковай стужкі эскалатара і рэарганізацыя схемы пераходу пасажыраў з Маскоўскай на Аўтазаводзкую лінію.

У 2007 было прынята рашэньне замяніць трохстужкавы эскалатар на новы чатырохстужкавы. Першапачаткова плянавалася правесьці ўсе працы за 3 месяцы — з жніўня па кастрычнік 2007 году, пры гэтым разглядалася магчымасьць поўнага закрыцьця станцыі. Аднак затрымкі, узьніклыя пры закупе эскалатара, ссунулі гэтыя тэрміны на некалькі месяцаў. Прыняўшы да ўвагі традыцыйна нарастальную пасьля летняга сэзону нагрузку на мэтро, было прынятае рашэньне адкласьці замену эскалатара на лета 2008 году.

Станцыя была зачыненая для пасажыраў з 9 чэрвеня па 26 верасьня 2008 году. 27 верасьня была ізноў зачынена і адчынена 29 верасьня. Быў змантаваны новы эскалатар вытворчасьці Крукаўскага заводу (Украіна). На працягу рэмонту цягнікі праяжджалі станцыю без прыпынку. Для кампэнсаваньня нязручнасьцяў пасажыраў быў арганізаваны бясплатны аўтобусны маршрут, дублюючы зачынены ўчастак, таксама на час рэканструкцыі адменены ліміт на колькасьць паездак па праязным на мэтро і ўведзеныя дадатковыя білетныя касы ў вэстыбюлі станцыі мэтро «Купалаўская».

Новыя эскалатары дазволілі павялічыць прапускную здольнасьць перасадкавага вузла з 25 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічаньні 3 стужак) да 33 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічаньні 4 стужак). Агульны кошт мадэрнізацыі перасадкавага вузла ацэньваецца ў 15 млрд беларускіх рублёў, зь іх 12 млрд выдаткавана на закуп эскалатараў, спадарожных сыстэм і абсталяваньня, а астатнія сродкі — на будаўніча-мантажныя працы[1][2].

Канчатковым рашэньнем праблемы перагрузкі перасадкавага вузла стане будаўніцтва трэцяй лініі мэтро, якая перасячэ першыя дзьве на адлегласьці 1—2 станцыі ад вузла «Кастрычніцкая» — «Купалаўская» і зьнізіць яго загружанасьць.

Здарэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 красавіка 2011 на станцыі адбыўся тэракт. Паводле папярэдніх зьвестак, 11 чалавек загінулі, 128 чалавек атрымалі пашкоджаньні[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў