Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Ракаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Ракаў
Каардынаты 53°57′56.42″ пн. ш. 27°3′19.94″ у. д. / 53.9656722° пн. ш. 27.0555389° у. д. / 53.9656722; 27.0555389Каардынаты: 53°57′56.42″ пн. ш. 27°3′19.94″ у. д. / 53.9656722° пн. ш. 27.0555389° у. д. / 53.9656722; 27.0555389
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Ракаве. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, пад адрасам вуліца Паштовая, 11. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары касьцёл, 1903 г.

У даведкавай літаратуры часам блытаюць гісторыю парафіяльнага і даміміканскага касьцёлаў.

Праект касьцёла, 1900 г.

Будаваньне мураванага парафіяльнага касьцёла вялося ў 1904—1906 гадох намаганьнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага папярэдніка[1]. Фундатарамі сьвятыні былі князь Друцкі-Любецкі, зямяне Булгакі, Зьдзяхоўскія, Хелхоўскія. У 1911 годзе пажар зьнішчыў драўляную плябанію, але не крануў касьцёла. У гэты час вікарыем служыў паэт А. Астрамовіч (Андрэй Зязюля). На 1912 год парафія налічвала 8 тыс. чалавек.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах. Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і круглай апсыдай. Перакрыжаваныя 2-схільныя дахі цэнтральнага нэфу і трансэпту закрываюцца на фасадах 2-граннымі шчытамі. Бакавыя больш нізкія нэфы пад 1-схільнымі дахамі вылучаюцца на франтальным фасадзе 2-яруснымі 4-граннымі вежамі з высокімі шпілямі. У архітэктурным афармленьні шырока выкарытоўваюцца нэагатычныя элемэнты: ступеньчатыя контрфорсы, высокія стральчатыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы, аркатурныя паясы, ружа-акно на фасадзе.

Усярэдзіне нэфы разьмяжоўваюцца стральчатымі аркадамі на магутных пілёнах і перакрываюцца стральчатымі скляпеньнямі. На 3-пралётнай аркадзе нартэкса месьцяцца хоры з балюстрадай і агароджай. Інтэр’ер упрыгожваюць драўляныя алтары[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 312.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 313.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Адраджэнне готыкі. — Менск, 1993. — 71 с.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Кулагін А. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Менск: «Ураджай», 2000. — 304 с.: іл. ISBN 985-04-0350-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000096