Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Дэмбрава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Дэмбрава
Каардынаты 53°38′05.70″ пн. ш. 24°28′28.50″ у. д. / 53.634917° пн. ш. 24.4745833° у. д. / 53.634917; 24.4745833Каардынаты: 53°38′05.70″ пн. ш. 24°28′28.50″ у. д. / 53.634917° пн. ш. 24.4745833° у. д. / 53.634917; 24.4745833
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Дэмбраве. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл па маскоўскай перабудове, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл ў Дэмбраве збудавалі ў 1674 годзе. У канцы XVIII ст. на яго месцы збудавалі мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дэмбрава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барокау. Гэта прастакутны ў пляне пад 2-схільным дахам аб’ём, да якога далучаецца прастакутная апсыда з бакавымі нізкімі закрысьціямі. Над трыкутным франтонам фасада ўзвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая драўляная званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасьценках. Уваход вылучаецца парталам з глыбокай прастакутнай нішай і 2-схільным пакрыцьцём.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 60 год Кастрычніка, 29

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 138.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]