Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Каменка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Краіна Беларусь
Вёска Каменка
Каардынаты 53°33′09.89″ пн. ш. 24°30′28.15″ у. д. / 53.5527472° пн. ш. 24.5078194° у. д. / 53.5527472; 24.5078194Каардынаты: 53°33′09.89″ пн. ш. 24°30′28.15″ у. д. / 53.5527472° пн. ш. 24.5078194° у. д. / 53.5527472; 24.5078194
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Каменцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл ў Каменцы заснавалі ў 1580 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Каменка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.

У 1908 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая сымэтрычна-восевая базыліка. Асноўны прастакутны ў пляне аб’ём накрываецца 2-схільным дахам. Цэнтральны нэф пераходзіць у 5-гранную апсыду з самастойным дахам, з бакоў якой невялікія гранёныя закрысьціі. 2-ярусная чацьверыковая вежа на галоўным фасадзе завяршаецца стромкім шатром зь люкарнамі. Верхні чацьвярык вежы на ўсіх фасадах выразна вылучаецца высокімі патройнымі аркавымі вокнамі (трыфорыюмам). Галоўны ўваход праз партал, над якім разьмяшчаецца акно-«ружа» і ніша з скульптурай. Дзьверы аздабляюцца мастацкай коўкай. Астатнія фасады рытмічна падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі.

Усярэдзіне асноўны аб’ём падзяляецца на тры нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Над уваходам месьцяцца хоры з арганм. Сьцены і скляпеньні атынкаваныя, пабеленыя, астатнія канструкцыйныя элемэнты падкрэсьліваюцца чырвоным колерам муроўкі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 169.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]