Крыстына Агілера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крыстына Агілера
Крыстына Марыя Агілера
Christina Aguilera (at premiere of "To John With Love", September 2010).jpg
Дата нараджэньня 18 сьнежня 1980 (33 гады)
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Краіна ЗША
Прафэсіі музыка, аўтар песень, акторка, танцаўшчыца, прадусар
Інструмэнты вакал
Жанры поп, R&B, соўл
Лэйблы RCA Records
http://christinaaguilera.com/

Крыстына Марыя Агілера (па-ангельску: Christina María Aguilera; 18 сьнежня 1980, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская поп-сьпявачка, аўтарка песьняў, прадусар і акторка. На рахунку сьпявачкі дзесяткі мільёнаў асобнікаў прададзеных альбомаў. У ейнай скарбонцы маецца велізарная колькасьць узнагарод, сярод якіх 4 статуэткі «Грэмі», «Latin Grammy Awards», а таксама 2 намінацыі на «Залаты Глёбус». Зьяўляецца прызнаным голасам пакаленьня, а таксама паслом добрай волі ААН, пасьпяховай бізнэс-лэдзі, актроркай, тэлезоркай.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстына Агілера нарадзілася 18 сьнежня 1980 году ў сям’і Джыма Агілеры, вайскоўца эквадорскага паходжаньня, і Шэлі Агілеры, ірляндзкай прафэсійнай скрыпачкі й піяністкі. Крыстына вырасла са сваімі братамі й сёстрамі ў Ўэксфардзе, Пэнсыльванія, і яна з малецтва ведала, што хацела быць выканаўцам. Ейная кар’ера сьпявачкі пачалася, калі яна пачала выступаць у шоў талентаў сваёй школы. Агілера ўзяла ўдзел у тэлевізійным шоў «Пошук зорак», дзе дарэчы выступала таксама й Брытні Сьпірс, а таксама здымалася на нацыянальным тэлэачаньні. Таксама дзяўчына выступала перад жывой аўдыторыяй, калі сьпявала нацыянальны гімн на адной з гульняў хакейнага клюбу «Пітсбург Пінгвінз».

Ва ўзросьце дванаццаці гадоў Крыстына брала ўдзел у папулярным тэлешоў «Клюб Мікі Маўса», дзе таксама ўдзельнічалі такія будучыя зоркі, як то Брытні Сьпірс, Кэры Расэл і Джастын Тымбэрлэйк. Пасьля свайго двухгадовага знаходжаньня на праекце, Крыстына зьехала ў Японію ў 1998 годзе, дзе запісалася дуэтам зь японскай зоркай Кейза Наканішы, а пазьней гастралявала па Японіі. Ейны наступны публічны выступ адбыўся на фэстывалі ў Трансыльваніі, далучыўшыся да Шэрыл Кроў і Даяны Рос.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Крыстына Агілерасховішча мультымэдыйных матэрыялаў