Кібаргі (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібаргі. Героі не паміраюць
Кіборги. Герої не вмирають
Жанр драматычны фільм[d], баявік[d] і ваенны фільм[d]
Рэжысэр Ахцем Сеітаблаеў
Сцэнарыст Натальля Варажбіт
Прадусар Іванна Дзядюра
У ролях Макар Ціхаміраў
Андрэй Ісаенка
Віктар Жданаў
Роман Ясіноўскі
Апэратар Юры Кароль
Вытворчасьць Сьцяг Украіны Ідас Філм[1]
Распаўсюд Ukrainian Film Distribution[d]
Дата выхаду 7 сьнежня 2017[1]
Працягласьць 110 хвілін
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Мова украінская, расейская
Бюджэт 23,2 млн грв, (0.86 млн $)[1]
Прыбытак 884 894 $[2]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Кібаргі. Героі не паміраюць» (па-ўкраінску: Кіборги. Герої не вмирають)[3] — поўнамэтражны мастацкі фільм рэжысэра Ахцема Сеітаблаева аб баях у Данецкам аэрапорце, падчас вайны на Данбасе. Фільм зьняты па арыгінальнаму сцэнару Натальлі Варажбіт.

Кінастужка зьяўляецца адным зь пераможцаў 8-га конкурснага адбору Дзяржкіно Ўкраіны і атрымала дзяржаўную фінансавую падтрымку на 50% сабекошту фільму ў памеры 24 мільёнаў грыўняў[4]. Агульны кошт фільма ацэньваецца ў амаль 48 млн грыўняў.

Прэм’ера кінакарціны ва Ўкраіне яна адбылася 6 сьнежня 2017 году — у Дзень Узброеных сіл Украіны[5].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм апавядае гісторыю аднаго двухтыднёвага баявога дзяжурства ў верасьні 2014 году. Група ўкраінскіх вайскоўцаў ўпершыню прыязджае ў пашкоджаны баявымі дзеяньнямі будынак старога тэрміналу Данецкага аэрапорту ім. Сяргея Пракоф’ева.

Добраахвотнік з пазыўным «Мажор» (гуляе Макар Ціхаміраў) — музыка і сын уплывовых бацькоў, ўпотай уцёк на вайну. Ён спрабуе зразумець сваю ролю на гэтай вайне, самую вайну, і што будзе пасьля яе. Разам зь ім яшчэ шасьць вайскоўцаў, чые правобразы грунтуюцца на гісторыях абаронцаў аэрапорта.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя мэдыяфайлы