Кірыл Ермаковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Ермаковіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 студзеня 1999(1999-01-11)[1] (25 гадоў)
Рост 181 см
Вага 74 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019 БАТЭ 0 (0)
2019 Белшына 15 (1)
2020 Гомель 9 (3)
2020 Крумкачы 11 (2)
2021 Віцебск 26 (0)
2022—4 Гомель 47 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 красавіка 2024.

Кірыл Аляксандравіч Ермаковіч (нар. 11 студзеня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомлю». Сын беларускага футбаліста і трэнэра Аляксандра Ермаковіча.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у школе клюбу «Менск», на юнацкім узроўні выступаў таксама за менскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У 2015 годзе далучыўся да акадэміі расейскага «Краснадару», дзе выступаў на працягу 1,5 гадоў. У кастрычніку 2016 году вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дублюючы склад БАТЭ[4]. У наступныя гады замацаваўся ў складзе клюбнага дублю. 17 лістапада 2018 году дэбютаваў у асноўнай камандзе барысаўчанаў, калі выйшаў у стартавым складзе матчу Кубка Беларусі супраць «Гарадзеі» (0:0, па пэнальці 4:2) і быў заменены ў другім тайме.

Сэзон 2019 году пачынаў у клюбным дублі БАТЭ, аднак ужо ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5]. У складзе бабруйскай каманды часьцей выходзіў на замену. Паводле вынікаў сэзону 2019 году дапамог «Белшыне» выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2020 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[6], аднак у ліпені пакінуў клюб[7] і ў жніўні далучыўся да складу «Крумкачоў»[8], дзе чаргаваў выхады ў пачатковай адзінаццатцы і на замену.

У студзені 2021 году пачаў трэнавацца зь «Віцебскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[9]. У сэзоне 2021 году рэгулярна зьяўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне зь віцебскім клюбам[10], аднак ужо ў сакавіку пакінуў «Віцебск» і далучыўся да «Гомлю», склаўшы двухгадовы кантракт[11]. У лютым 2024 году падоўжыў пагадненьне з гомельскім клюбам[12].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2017 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Гомель»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]