Кўамэ Нкрума
| Кўамэ Нкрума | |
Кўамэ Нкрума на паштовай марцы СССР |
|
| 6 сакавіка 1957 — 1 ліпеня 1960 | |
| Папярэднік: | няма |
| Наступнік: | няма |
| 1 ліпеня 1960 — 24 лютага 1966 | |
| Папярэднік: | няма |
| Наступнік: | Джозэф Артур Анкра |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 21 верасьня 1909, вёска Нкрофул, Гана |
| Памёр: | 27 красавіка 1972, Бухарэст, Румынія |
| Нацыянальнасьць: | ганец |
| Дзеці: | Фрэнсіс, Гамаль, Сэку, Самія |
| Бацькі: | Кофі Нгонлома Элізабэт Ніянібах |
| Рэлігія: | Хрысьціянства |
Фрэнсіс Нўія Кофі Кўамэ Нкрума (па-ангельску: Francis Nwia Kofie Kwame Nkru-mah, 21 верасьня 1909, вёска Нкрофул, Гана — 27 красавіка 1972, Бухарэст, Румынія) — ганскі філёзаф, сацыёляг і палітоляг; першы прэм'ер-міністар (1957—1960) і першы прэзыдэнт (1960—1966) незалежнай Ганы.
Ідэёляг панафрыканізму, прыхільнік ідэяў афрыканскага адзінства й асобнага шляху Афрыкі, выступаў супраць негрыцюду, у якім не прымаў негрыцянскі нацыяналізм, лічыў неабходным замяніць яго афрыканскім нацыяналізмам. Адначасова быў хрысціянінам і сацыялістам па сваіх перакананьнях, крыніцамі сыстэмы сваіх поглядаў лічыў рацыяналістычную вэрсію эўрапейскай філязофіі й навуковы сацыялізм Карла Маркса.
Узначаліўшы краіну, абвесьціў сацыялістычную арыентацыю й курс на мадэрнізацыю эканомікі шляхам развіцьця пераважна дзяржаўнага сэктара. Памылкі ў эканамічнай палітыцы й пагаршэньне сусьветнай кан'юнктуры на какававыя бабы — аснову ганскага экспарту, прывялі краіну да крызы. Зьмешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту пакуль знаходзіўся з візітам за мяжой. Атрымаў палітычны прытулак у Гвінэі. Пахаваны ў роднай вёсцы, пазьней астанкі былі перанесены ў сталіцу Ганы, дзе ў яго гонар быў адкрыты мэмарыял.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кўамэ Нкрума — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кўамэ Нкрума ў энцыкляпэдыі сацыялёгіі. (рас.)
- Кўамэ Нкрума ў энцыкляпэдыі «Кругасьвет» (рас.)
- Кўамэ Нкрума ў Вялікай савецкай энцыкляпэдыі (рас.)