Лэйф Эрыксан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лейф Эрыксан, Лейф Шчасьлівы (па-ісьляндзку: Leifur Eiríksson, па-нарвэску: Leiv Eiriksson, нар. каля 975 года – памёр каля 1020 года) – вікінг, сын Эрыка Рудага ісьляндзкага першаадкрывальніка і заснавальніка нарманскіх калёніяў у Грэнляндыі.
Лейф прыняў хрысьціянства ў Нарвэгіі, пад час масавага хрышчэньня нарманаў. Калі ён вярнуўся ў Грэнляндыю, пачуў чуткі аб невядомых землях на захадзе, адкрытых Б’ёрні Герольфсанам.
Грэнляндзкая сага распавядае аб тым, што прыкладна ў 1002 годзе Лейф, з камандай у 35 чалавек, паплыў на захад шляхам Б’ёрні. Першай зямлёй, якую спаткаў Лейф, была пакрытая вялікімі камянямі (па-ісьляндзку: hellur) выспа, якую ён назваў Helluland, навукоўцы лічаць, што гэта была выспа Зямля Бафіна. Потым ён даплыў да лясістай зямлі зь белымі пляжамі, якую назваў Markland (лясная краіна). Гэта, хутчэй за ўсё, была паўвыспа Лабрадор.
Калі дасьледнік адкрыў чарговую зямлю, ён высадзіўся разам са сваімі людзьмі і пабудаваў некалькі хатаў. Месца было ўдалае, у рэках было шмат ласосяў, клімат быў умераны. Падарожнікі правялі там усю зіму.
Сагі ўзгадваюць, што чалавек з імем Тыркір, немец, знайшоў у новай зямлі вінаград, пасьля чаго Лейф назваў гэтую зямлю Vinland (вінаградная зямля). Лічыцца, што новая зямля была застаўлена пасьля некалькіх сутычак з мясцовымі жыхарамі.
Па дарозе дамоў Лейф выратаваў некалькі нармандзкіх маракоў, якія назвалі яго Лейф Шчасьлівы. Зараз ідуць спрэчкі аб тым, якая менавіта зямля была тым самым Вінляндам. Большасьць дасьледчыкаў лічаць, што Лейф быў першым эўрапейцам, які высадзіўся ў Амэрыцы.
Акрамя гэтага Лейф і яго жонка лічацца хрысьціцелямі Грэнляндыі.
У наш час назву Leifur Eiríksson носіць ісьляндзкі аэрапорт у Кефлавіку. У 1887 годзе ў Бостане быў усталяваны помнік Лейфу Эрыксану. У ЗША 9 кастрычніка названы “Днём Эрыксана”.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Лэйф Эрыксан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў