Лягуна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэнэцыянская лягуна

Лягу́на (па-італьянску: laguna, ад па-лацінску: lacus — возера) — дробны вадаём, аддзелены ад мора вузкай паласой намытага пяску (перасып’ю) або каралавымі рыфамі. Калі ў лягуну ўпадае буйная рака, то вада ў лягуне можа быць амаль прэснай, а яе ўзровень можа перавышаць узровень мора. Такія, напрыклад, Курская й Калінінградзкая затокі.

Тыповы прыклад лягуннага места — Вэнэцыя.

Дзякуючы сваёй абароненасьці лягуны часта зьяўляюцца ўнікальнымі прыроднымі біётопамі. Яны служаць прытулкам для водных птушак, рыб і зьвяроў. Экалягічна важныя лягуны знаходзяцца пад абаронай міжнародных ведамстваў.

На Чорным і Азоўскім марах лягуны завуцца ліманамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]