Майсей Гутман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Майсей (Міхал) Гутман
таварыш старшыні Народнага сакратарыяту БНР
21 лютага 1918 — травень 1918
Асабістыя зьвесткі:
Нацыянальнасьць: габрэй

Майсе́й (Міхал) Гу́тман — габрэйскі дзяяч Беларусі й Украіны.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917 быў сябрам Украінскай цэнтральнай рады і Рады нацыянальных сацыялістычных партыяў Расеі. У верасьні 1917 прадстаўляў жыдоўскія нацыянальныя арганізацыі на Ўсерасейскай Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе.

Ад канца 1917 — сябар Выканаўчага камітэту Рады Першага Ўсебеларускага зьезду. Уваходзіў у склад Рады Першага Ўсебларускага зьезду, яе Выканаўчага камітэту. Ад 21 лютага 1918 таварыш старшыні Народнага сакратарыяту БНР ад жыдоўскае нацыянальнае мяншыні. У траўні 1918 быў сябрам дэлегацыі ў правах замежных перамоваў БНР. Менавіта ў ягоным доме была напісаная Першая Ўстаўная грамата БНР, як мяркуецца, пад яго рэдакцыяй.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]