Міхал Ковач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхал Ковач
Славацкая марка 1993 году
Славацкая марка 1993 году
1-ы прэзыдэнт Славаччыны
2 сакавіка 1993 — 2 сакавіка 1998
Наступнік: Рудальф Шусьцер
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 5 жніўня 1930 (84 гады)
Любіша, Чэхаславаччына
Партыя: Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну
Узнагароды:
Ордэн Заслугі перад Рэспублікай Польшча I ступені

Міхал Ковач (па-славацку: Michal Kováč; 5 жніўня 1930, Любіша, Чэхаславаччына) — славацкі палітык, першы прэзыдэнт Славаччыны з 2 сакавіка 1993 году па 2 сакавіка 1998.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Ковач скончыў Браціслаўскі ўнівэрсытэт эканомікі і працаваў у Дзяржаўным Чэхаславацкім банку і іншых банках, у 1960-я гады — у Лёндане і на Кубе. Падчас і пасьля аксамітнай рэвалюцыі з 12 сьнежня 1989 г. да 17 траўня 1991 быў міністрам фінансаў Славацкай рэспублікі. У пачатку 1991 ён зрабіўся адным з заснавальнікаў і віцэ-старшынём партыі Рух за дэмакратычную Славаччыну. Яшчэ ў 1990 будучы абраны дэпутатам Фэдэральнай асамблеі Чэхаславаччыны, ён 25 чэрвеня 1992 зрабіўся яе старшынём і сыграў важную ролю ў роспуску Чэхаславаччыны.

Узнагароджаны Вялікім Крыжам Ордэна Заслугі Рэспублікі Польшча (1994)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міхал Ковачсховішча мультымэдыйных матэрыялаў