Пажытнік блакітны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пажытнік блакі́тны, Трыганэла, Грэ́цкае се́на (па-лацінску: Trigonella coerulea) — аднагадовая травяністая расліна сямейства бабовых.

Радзіма — Балканскі паўвостраў, Каўказ, Паўднёвая Азія. Быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце. У Беларусі часам культывуюць як кармавую расліну. Сцябло прамое вышынёй 30 – 100 см, з узнятымі ўверх галінкамі і прадаўгаватымі востразубымі сіне-блакітнымі лістамі. Мае рэзкі спецыфічны пах, пры адварванні вельмі непрыемны, моташлівы. Цвіце у чэрвеніліпені. Плод — струк. Насенне мае спецыфічны прана-грыбны смак.

Фармацэўтычная прамысловасць выпускае араматызаваны парашок з насення пажытніку блакітнага, які прымаюць па адной кававай лыжачцы перад ежай для паляпшэння стрававання. Пажытнік блакітны лічыцца выдатным танізатарам, сродкам лекавання парушэння абмену рэчываў, здаўна выкарыстоўвалася жанчынамі на Ўсходзе як сродак супраць хударлявасці; уваходзіць у склад некаторых сучасных аральных кантрацэптываў.

Можна дадаваць у хатнія кансервы з садавіны. Пажытнік блакітны — важны кампанент аджыкі, кары і іншых усходніх прыпраў, гэтак званага “зялёнага” сыру (паводле Г. Цюндзявіцкай, звычайнага ў Беларусі ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя).


Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»