Палац Сапегаў (Львоў)
| Палац | |
|
Палац Сапегаў
|
|
|
Львоўскі палац Сапегаў
|
|
| Краіна | Украіна |
| Места | Львоў, вул. Капэрніка, 40а |
| Каардынаты | 50°23′58″ пн. ш. 24°2′18″ у. д. / 50.39944° пн. ш. 24.03833° у. д.Каардынаты: 50°23′58″ пн. ш. 24°2′18″ у. д. / 50.39944° пн. ш. 24.03833° у. д. |
| Тып будынка | жыльлёвы |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Аўтар праекту | Адольф Кун |
| Заснавальнік | Лявон Сапега |
| Будаўніцтва | ???—1867 гады |
| Асноўныя даты: |
|
|
Палац Сапегаў на мапе Ўкраіны
Палац Сапегаў
|
|
Пала́ц Сапе́гаў — помнік архітэктуры XVIII ст. ва Львове па вуліцы Капэрніка, 40а.
Мінуўшчына[рэдагаваць]
Быў збудаваны ў 1867 року для князя Лявона Сапегі паводле праекту архітэктара Адольфа Куна ў стылі францускага барока XVIII ст. (па-француску: Châteauesque). Будынак двухпавярховы, зь мезанінам, галоўны аб’ём мае ў пляне форму квадрату, да якога прымыкае простакутны флігель. Манумэнтальная агароджа з ажурнымі мэталічнымі варотамі аддзяляе парадны двор ад вуліцы. Сьцены будынку вылучаюцца мяккаю плястыкаю, іхнюю паверхню ўпрыгожваюць рустыкація і выступы пілястраў, разкрыпоўка карнізаў і міжпавярховыя паясочкі.
Нашчадак старадаўняга літоўска-рускага роду Адам Сапега(pl), які замовіў для сябе палац, быў адным з найбольш выбітных фундатараў чыгуначнага будаўніцтва ў Галіччыне. Будаўніцтва палацу абышлося практычна так сама дорага, як і будаўніцтва палацу Патоцкіх.
На месцы ўсходняга флігелю палацу, які быў зьнішчаны бомбай у рокі ІІ сусьветнай вайны, пабудавалі сярэднюю школу № 9. У 1972 року паўстала пытаньне пра разборку гэтага будынку.
Палац захаваўся выключна дзякуючы намаганьням Львоўскае абласное арганізацыі Ўкраінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры(uk). Таварыства выступіла зь ініцыятываю рэстаўраваць яго за ўласныя сродкі. Да 1976 року адбывалася рэстаўрацыя за сяброўскія складкі і дабрачынныя ахвяраваньні. Да цяперашняга часу ў ім разьмяшчаецца Львоўская абласная арганізацыя таварыства.
Літаратура[рэдагаваць]
- Пам’ятники містобудівництва та архітектури Української ССР. — Київ: Будівельник, 1983—1986. — Т. 3. — С. 14.