Папялец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Папялец, папяльцовая серада́ — першы дзень Вялікага посту ў каталікоў, за 46 дзён да Вялікадня.

Крыж на ілбе верніка

Назва паходзіць ад абраду пасыпаньня пад час імшы ксяндзом галоў вернікаў попелам вярбы, пасьвечанай летась на Вербным (Пальмавым) тыдні, што мусіць настроіць на пакаяньне і самаабмежаваньне. Разам з тым некаторыя народныя забавы на Папялец былі працягам карнавальных (кпіны, часам непрыстойныя, з дзеўчын, якія не пасьпелі выйсьці замуж да пачатку посту). Абавязак вернікаў у гэты дзень — сціслы пост ня толькі ў якасным, але і ў колькасным дачыненьні (дазваляецца толькі адзін прыём ежы дасыта). Многія па традыцыі ўжывалі толькі хлеб і ваду. У гэты дзень прынятыя стравы з селядца, з XIX стагодзьдзя — з бульбы, а таксама боршч, садавіна і г.д. У аўторак перад Папяльцом, на Запусты, у апошні дзень карнавалу, апоўначы мусіла сціхаць музыка і жарты і ў залю, дзе адбываліся забавы, урачыста ўносілі шкілет селядца на шчасьце, як напамін пра марнасьць зямнога існаваньня.

У некаторых краінах на Папялец крэсьляць попелам знак крыжа на чале верніка[1].

[рэдагаваць] Папялец па грэгарыянскім календары

Як і іншыя хрысьціянскія сьвяты, зьвязаныя з Вялікаднем, датай Папяльца - рухомая, і штораз вылічваецца паводле асаблівай формулы.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Фрагменты з гаміліі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Папялец. Рыма-каталіцкі касьцёл на Беларусі. Праверана 24 студзеня 2009 г.
Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»