Пэкінскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пэкінскі ўнівэрсытэт — заснаваны ў 1898 годзе, найбуйнейшы ўнівэрсытэт Кітая, адзін з найстарэйшых ВНУ краіны.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэкінскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў сталіцы Кітая ў сьнежні 1898 году, падчас так званых «Ста дзён рэформаў», ўмеранага сацыяльна-культурнай рэфармісцкага руху перадапошняга імпэратара Паднябеснай Гуансюя. Першапачаткова ўнівэрсытэт насіў назву «Сталічныя настаўніцкія палаты», а ў 1912 годзе, пасьля Сыньхайскай рэвалюцыі і абвяшчэньня Кітайскай Рэспублікі, атрымаў сваё сучаснае імя.