Рысарджымэнта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рысарджымэнта (італ. il risorgimento — адраджэньне, абнаўленьне) — гістарыяграфічны тэрмін, які пазначае пэрыяд барацьбы за палітычнае аб’яднаньне Італіі.

Спачатку слова ўжывалася па аналёгіі з Il Rinascimento (Эпоха Адраджэньня) і ўжывалася выключна ў культурна-літаратурным кантэксце. І толькі пасьля пры Віторыё Альф’еры (1749—1803) яго значэньне пачало паступова пашырацца ў бок меркаванага аб’яднаньня Італіі ў палітычным, культурным і нацыянальным пляне.