Шын Фэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шын Фейн
Sinn Féin
Лідэр партыі Джэры Адамз
Штаб-кватэра Бэлфаст
Ідэалёгія адзіная і незалежная Ірляндыя
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт няма
· парлямант Паўночнай Ірляндыі 29 паслоў
Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт Шын Фэйн Джэры Адамза

Шын Фэйн (па-ірляндзку: Sinn Féin: мы самі) — палітычная партыя, якая дзейнічае ў Паўночнай Ірляндыі (Ольстэры) і выступае за яго далучэньне да Рэспублікі Ірляндыя. Таксама партыя дзейнічае ў Рэспубліцы Ірляндыя.

Партыя была заснавана ў 1905 Артурам Грыфітам. Сёньня йснуюць дзьве партыі «Шын Фэйн» — Рэспубліканская і Часовая. Апошнюю, найбольш вядомую, з 1983 узначальвае Джэры Адамз.

Прадстаўнікі Шын Фэйн прымаюць удзел у агульных выбарах і на сёньняшні момант маюць 5 месцаў у брытанскім парлямэнце, аднак не займаюць іх з-за неабходнасьці даваць прысягу ангельскай каралеве. Таксама Шын Фэйн займае адно месца ў Эўрапарлямэнце, 28 месцаў у Асамблеі Паўночнай Ірляндыі і 4 месцы ў ірляндзкім парлямэнце.

Партыя карыстаецца падтрымкай сярод ірляндцаў-каталікоў і супрацьстаіць юніянісцкім арганізацыям, якія выступаюць за знаходжаньне Паўночнай Ірляндыі ў складзе Вялікабрытаніі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шын Фэйнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў