Старая ратуша (Браціслава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Група турыстаў у Браціслаўскай ратушы

Старая ратуша ў Браціславе — адно з найстарэйшых збудаваньняў гораду і найстарэйшая ратуша Славаччыны.

Браціслаўская ратуша збудавана ў гатычным стылі. Вежа датуецца XIII ст., а прыбудова ратушы была завершана да XV ст. Пасьля землятрусу 1599 году ратуша была рэканструявана ў стылі рэнэсанс, а пасьля пажару ў XVIII ст. былі дададзеныя элемэнты барока. У 1912 годзе да вежы ратушы было прыбудаванае крыло, якое спалучала стылі нэаготыкі і нэарэнэсансу.

Ратуша выкарыстоўвалася як месца для гарадзкога савету ў XVXIX стст. Таксама ў будынку ў розныя часы знаходзіліся архіў, мынца і турма. У 1809 годзе пры наступленьні войска Напалеона ў ратушу трапіла пушачнае ядро, якое захоўваецца ў будынку дагэтуль.

У цяперашні час у Старой ратушы разьмешчаны музэй.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Старая ратуша (Браціслава)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў