Тронгэйм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тронгэйм

Тронгэйм (па-нарвэску: Trondheim), таксама Trondhjem; паўд.-саамск. Råante; старажытная назва Нідарус, па-нарвэску: Nidaros) — горад у Нарвэгіі, знаходзіцца ля вусьця ракі Нідэльвы. Трэці па колькасьці насельніцтва (161 730 па стане на 2007 год) горад краіны пасьля Осла і Бэргэна.

Адміністрацыйны цэнтар фюльке Сёр-Трёндэлаг. Заснаваны ў 997 годзе. Старажытная сталіца Нарвэгіі (да 1217 году) і самы буйны цэнтар паломніцтва ў Паўночнай Эўропе (да мошчаў Олава Сьвятога); старая назва — Нідарас. У позьнім Сярэднявеччы назва горада зьмянілася на Тронхейм, і гэтая назва была асноўнай у дацкі пэрыяд. У 1930 была вернутая старая назва, Нідарас, але пасьля пратэсту жыхароў ужо ў наступным, 1931 годзе горад зноў зрабіўся Тронгэймам.

Партнэрскія гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тронгэймсховішча мультымэдыйных матэрыялаў