Тумар (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Thumer
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Tumo + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Домар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Тумар»

Тумар, Домар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Домар, пазьней Думэр або Тумэр (Domarius, Dummer, Thumer) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -дом- (-тум-) (імёны ліцьвінаў Туміла, Домін, Даматурт; германскія імёны Tumila, Domin, Domedrudis) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Рогачевской волости Плесович данники, две полуйцы дають, Дамар и Маритин (23 верасьня 1440—1444 гадоў)[6]; Malass Damarew. (1558 год)[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Васіль Тумаровіч — уніяцкі сьвятар, які ўпамінаецца ў 1796 годзе[8]

На 1892—1909 гады існаваў фальварак (урочышча) Тумараўшчына (Тумароўшчына) у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[9][10].

На 1906 год існавала вёска Домарышкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[11].

На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Тумараўка.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 157.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 95.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 16.
  7. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 7.
  8. ^ Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов. Т. 2. — СПб., 1907. С. 545.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 622.
  10. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 203.
  11. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 330.