Тэнцынг Норгэй
| Тэнцынг Норгэй | |
| Tenzing Norgay | |
| Род дзейнасьці | альпінізм |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 15 траўня 1914 года |
| Месца нараджэньня | Кхумбу, Нэпал |
| Дата сьмерці | 9 траўня 1986 года |
| Месца сьмерці | Дарджылінг, Індыя |
Тэнцынг Норгэй (нар. 15 траўня 1914 года - пам. 9 траўня 1986 года) – нэпальскі шэрпа, які нарадзіўся ў Кхумбу, разам з Эдмундам Гілары 29 траўня 1953 года зьдзейсьніў першы ўзыход на Эвэрэст – самую вялікую гару на Зямлі.
У 1935, 1936 і 1938 г.г. Тэнцынг працаваў як праваднік для брытанскіх экспэдыцый, якія спрабавалі скарыць Эвэрэст з тыбэцкага, паўночнага боку. У 1951 годзе ён браў удзел, у якасьці правадніка ў францускай экспэдыцыі на гару Нанда Дэві. Ён лічыў гэтую экспэдыцыю самай складанай у сваім жыцьці. У 1952 годзе браў удзел у двух швайцарскіх экспэдыцыях на Эвэрэст і пад час адной зь іх, разам з Р. Ламбэртам дасягнуў рэкорднай вышыні – 8600 м.
У 1953 годзе Норгэй ўзяў удзел у брытанскай экспэдыцыі на Эвэрэст, пад кіраўніцтвам Джона Ханта і 29 траўня, разам з Эдмундам Гілары дасягнуў вяршыні. За гэтае ўзыходжаньне Тэнцыг Норгэй быў узнагароджаны Нэпальскай Зоркай – вышэйшай узнагародай Нэпала і мэдалём Георга VІ (брытанскай узнагародай).
Пасьля гэтага падарожжа Тэнцынг Норгэй пераехаў у Індыю, дзе быў кіраўніком Гімалайскага Горнага Інстытута (Himalayan Mountaineering Institute) і быў старшынёй супольнасьці Шэрпаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тэнцынг Норгэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў