Эдмунд Гілары
| Эдмунд Гілары | |
| Edmund Percival Hillary | |
Гілары (прыкладна 1953 год) |
|
| Род дзейнасьці | альпініст |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 20 ліпеня 1919 |
| Месца нараджэньня | Оклэнд, Новая Зэляндыя |
| Дата сьмерці | 11 студзеня 2008 (88 гадоў) |
| Месца сьмерці | Оклэнд, Новая Зэляндыя |
| Бацька | Percival Augustus Hillary |
| Маці | Gertrude Hillary, née Clark |
| Жонка | Louise Mary Rose (1953—1975) June Mulgrew, QSM (1989—2008) |
| Дзеці | Peter (нар.1954) Sarah (нар.1955) Belinda (1959—1975) |
Эдмунд Гілары (па-ангельску: Sir Edmund Percival Hillary, 20 ліпеня 1919, Оклэндзе, Новая Зэляндыя — 11 студзеня 2008) — новазэляндзкі дасьледчык і альпініст, які першым забраўся на Эвэрэст (29 траўня 1953) разам з Тенсінгам Наргэем. Ганаровы грамадзянін Нэпала. Кавалер Ордэну Брытанскай Імпэрыі.
Захапіўся скалалазаньнем яшчэ пад час вучобы ва унівэрсытэце. Удзельнічаў у Другой сусьветнай Вайне. У 1957—1958 гадох Гілары сумесна з В. Фуксам кіраваў перасячэньнем Антарктыды. Ён таксама кіраваў шэрагам экспэдыцый у Гімалаі, Антарктыду.
Паводле BBC, здароўе Гілары сур’ёзна пагоршылася ў апошнія паўгады пасьля таго, як ён зваліўся падчас экспэдыцыі ў Нэпале. Гілары памёр 11 студзеня 2008 году ва узросьце 88 год.[1]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эдмунд Гілары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |