Узыходжаньне (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Узыходжаньне
Восхождение
Uzychodzanne.jpg
Рэжысэр Ларыса Шапіцька
Сцэнарыст Ларыса Шапіцька
Юры Клепікаў (па аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў»)
У ролях Уладзімер Гасьцюхін
Барыс Плотнікаў
Кампазытар Альфрэд Шнітке
Апэратар Уладзімер Чухноў
Павал Лебешаў
Вытворчасьць Сьцяг СССР Мосфільм
Дата выхаду 1976
Час 106 (111) хвілін
Краіна Сьцяг СССР СССР
Мова расейская
Профіль на IMDb

Узыходжаньне (па-расейску: Восхождение) — мастацкі фільм паводле аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фільме паказаная Беларусь узімку 1942 году. Дасьведчаны партызан Рыбак і афіцэр Сотнікаў выпраўляюцца на пошукі харчаваньня для партызанскага атраду. Пасьля сутычкі з паліцаямі яны хаваюцца ў вёсцы, але празь некаторы час іх знаходзяць карнікі. Допыты, катаваньні, страх... Пошукі выйсьця, кампрамісу, угоды з сумленьнем прыводзяць аднаго з герояў фільму да здрады, у той час як іншы мужна ідзе на сьмерць.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Галоўны прыз Усесаюзнага кінафэстывалю ў Рызе.
  • «Залаты мядзьведзь», прэмія FIPRESCI, прэмія экумэнічнага журы Міжнароднага кінафэстывалю ў Заходнім Бэрліне (1977).
  • Прыз FIPRESCI Ларысе Шапіцьцы на МКФ ў Бэрліне, 1977[1]
  • Галоўная прэмія і прыз Саюзу кінэматаграфістаў Ларысе Шапіцьцы на Ўсесаюзным кінафэстывалі, 1977
  • Прыз «Статуя Свабоды» Ларысе Шапіцьцы на «Фэстывалі Свабоды» ў Сопаце, 1977
  • Дзяржаўная прэмія СССР «За фільмы апошніх гадоў» Уладзімеру Чухнову (пасьмяротна), Ларысе Шапіцька (пасьмяротна), 1979;
  • удзел у Праграме «Retrospective» на МКФ у Бэрліне, 1990

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Фільм амаль забаранілі да паказу, дапамаглі толькі асабістыя захады першага сакратара ЦК кампартыі Беларусі Пятра Машэрава[2]. Стужку яшчэ мокрую прывезьлі на асабісты прагляд да Машэрава, якога ледзь намовілі паглядзець «бабскія здымкі». Праз пару хвілінаў Машэраў ня мог ўжо адвесьці позірка. У сярэдзіне фільму былы партызан плакаў не саромеючыся таго, што ў залі прысутнічала ўсё кіраўніцтва рэспублікі.[3]
  • Фільм пад час пракату праглядзела 10,7 млн гледачоў.[4]
  • Фільм здымалі ў Мураме, з удзелам мясцовых жыхароў. Пад час сцэны забойства ў далечыні бачная група лыжнікаў, якія ня ведалі пра здымкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]