Філёўская лінія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Філёўская лінія Маскоўскага мэтрапалітэну на мапе
Філёўская лінія
Кунцаўская (станцыя мэтро)
BSicon KBHFa azure.svg
Кунцаўская (станцыя мэтро)
BSicon uBHF.svg
leer leer
Кунцаўская
Піянэрская (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Піянэрская
Філёўскі парк (станцыя мэтро) leer leer leer
Філёўскі парк
Багратыёнаўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Багратыёнаўская
Філі (станцыя мэтро) leer leer leer
Філі
Кутузаўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Кутузаўская
Студэнцкая (станцыя мэтро) leer leer leer
Студэнцкая
leer leer Міжнародная (станцыя мэтро, Масква) leer
Міжнародная
Выставачная (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Выставачная
leer leer leer leer
Кіеўская (станцыя мэтро, Філёўская лінія)
BSicon BHF azure.svg
Кіеўская (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
BSicon uBHF.svg
Кіеўская (станцыя мэтро, Кальцавая)
BSicon BHF brown.svg
leer
Кіеўская
Смаленская (станцыя мэтро, Філёўская лінія) leer leer leer
Смаленская
Арбацкая (станцыя мэтро, Філёўская лінія) leer leer leer
Арбацкая
Аляксандраўскі сад (станцыя мэтро)
BSicon KBHFe azure.svg
Арбацкая (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
BSicon uBHF.svg
Бібліятэка імя Леніна (станцыя мэтро)
BSicon BHF.svg
leer
Аляксандраўскі сад
Станцыя «Кіеўская» Філёўскай лініі

Філёўская лінія Маскоўскага мэтрапалітэну (з 7 лістапада 1958 па 1 жніўня 1990 гг. мела назву Арбацка-Філёўская) — адзіная лінія, пасьля Бутаўскай лініі лёгкага мэтро, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласьць — 14,9 км. Колькасьць станцыяў — 13.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзялянка паміж станцыямі «Вуліца Камінтэрну» — «Смаленская» пачала дзейнічаць у 1935 у складзе I чаргі будовы Сакольніцкае лініі Маскоўскага мэтрапалітэну. У 1937 была пабудаваная дзялянка паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская», якая ўлучала ў сябе Смаленскі мэтрамост. Да 1938 году дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўлучала ў сябе станцыі: «Кіеўская», «Смаленская», «Арбацкая», «Вуліца Камінтэрну», «Плошча Рэвалюцыі» і станцыю «Курская».

Падчас вайны перагон «Арбацкая» — «Смаленская» быў пашкоджаны. У 1953 годзе дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладваньня. Аднак дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская» адчыняецца 7 лістапада 1958 году разам з наземнай дзялянкай «Кіеўская» — «Кутузаўская». Праз год адчыняецца станцыя «Філі»

  • У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на захад — да станцыі «Піянэрская», а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі «Маладзёжная».
  • У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага мэтромаста на некалькі месяцаў зноў была зачыненая дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская», цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да «Кіеўскай».
  • У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на дзялянцы «Маладзёжная» — «Крылацкае». Станцыя «Крылацкае» плянавалася як часовая канцавая станцыя.
  • У 1990 годзе станцыя «Калінінская» пераймяноўваецца, спачатку ў «Вазьдзьвіжанку» (па-расейску: Воздвиженка), а пасьля ў «Аляксандраўскі Сад».
  • У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаваньне да Маскоўскага міжнароднага справавога цэнтру са станцыяй «Выставачная».
  • У 2006 годзе дзялянка падаўжаецца да станцыі «Міжнародная». Пасьля завяршэньня будаўніцтва станцыі «Страгіно», у студзені 2008 году, станцыі «Крылацкае» і «Маладзёжная» адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца «Кунцаўская», якая зьяўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэньня якой на «Кунцаўскай» пабудавана яшчэ адна каляя, плятформа і пераход паміж плятформамі.

Дэпо і цягнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэпо, якія абслугоўваюць лінію[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «ЦЧ-3 Ізмайлава» — 1958—1962 гг.
  • «ЦЧ-9 Філі» — з 1962 г.

Колькасць вагонаў у цягніку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 4 — 19581974 гг, з 2005 для вагонаў тыпу 81-740/741 «Русіч».
  • 6 — 1973.

Тыпы вагонаў, які выкарыстоўваліся на лініі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • А/Ам, Б/Бм — 19351953 гг.
  • В4 — 19581964 гг.
  • Д — 19611992 гг.
  • Е — 19862007 гг.
  • Ем-508, Ем-509, Еж, Еж1 — з 1986 г.
  • «Русіч» 81-740А/741А — у 20052006 гг.
  • «Русіч» 81-740.1/741.1 — з 2005 г.

Імянныя цягнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цягнік "Паэзія ў мэтро". З 1 сьнежня 2011 году па 10 сакавіка 2012 году часова працаваў на Арбацка-Пакроўскае лініі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Філёўская лініясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну
1 Сакольніцкая 2 Замаскварэцкая 3 Арбацка-Пакроўская 4 Філёўская
5 Кальцавая 6 Калуска-Рыская 7 Таганска-Краснапрэсьненская 8 Калінінская
9 Серпухоўска-Ціміразеўская 10 Люблінска-Дзьмітроўская 11 Кахоўская 12 Сонцаўская
Лініі лёгкага мэтро
Л1 Бутаўская